Дар'я Чульцова. Фота: Радыё Сваюода Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам 7 сутак  на волю з ІЧУ 22 лістапада не выйшла аператарка Белсата Дар’я Чульцова. Дар’я 15 лістапада працавала разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша "Новы Час".

У нядзелю, 22 лістапада, у Беларусі анансаваны традыцыйная акцыя пратэсту — "Марш супраць фашызму". Аднак як толькі людзі пачалі збірацца ў калоны — сілавікі пачалі кропка затырмліваць дэманстрантаў і выкарыстоўваць спецсродкі супраць іх. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. Спіс пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Эмілій Кутас і Марцін Мінін — стрыечныя браты з Мінска. Разам з сябрамі ўвечары 11 жніўня яны збіраліся наведаць піцэрыю. Аднак былі жорстка зьбітыя АМАПам. Браты папярэджвалі, што яны непаўналетнія: Эмілію —17 гадоў, а Марціну было 16 (на момант падзей). З РУУС іх забралі маці, Кацярына і Галіна, — і адразу ж адвезлі ў бальніцу. Усе разам яны распавялі сваю гісторыю «Вясне».

20 і 21 лістапада ў Мазырскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі самае малае 8  чалавек, паведамляе праваабарончы сайт palesse.press. Паводле звестак, артыманых "Палескай Вясной" ад супрацоўнікаў Мазырскана нафтаперапрацоўчага заводу, на 20 лістапада ў Мазырскі РАУС з інтэрвалам 10 хвілін выклікалі шэсць работнікаў завода, якія былі на фотаздымку за 27 кастрычніка, знойдзеным міліцыянтамі ў інтэрнэце. На гэтым кадры некалькі чалавек сфатаграфаваныя недалёка ад будынку завода з плакатамі.

Марфа Рабкова Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.

Аляксандр Хамратаў. Магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў, які трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ да прад'яўлення яму абвінавачвання, не выйшаў на волю 19 лістапада.

Алег Фамін з адвакатам. Фота: Радыё Свабода. У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

У 2020 годзе ўжо каля 20 сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнру “Вясна” падвергліся пераследу і рэпрэсіям. “Вясноўцы” пры выкананні выключна мірнай праваабарончай дзейнасці пераследуюцца дзяржавай рознымі спосабамі: затрыманні па надуманых прычынах, адміністрацыйны і крымінальны пераслед, вобшукі, суды і іншыя формы ціску. Рэпрэсіі ўзмацніліся ў выбарчы і поствыбарчы перыяд: на “суткі” адпраўлялі назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і на дадзены момант два вясноўцы ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары па справе “аб масавых беспарадках”. Няма ніякіх сумневаў, што гэта ціск за выкананне імі праваабарончай дзейнасці ў Беларусі, каб запалохаць арганізацыю і наогул усю беларускую праваабарончую і грамадскую супольнасць. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі падкрэсліў, што сёлета беларускія ўлады развязалі сапраўдную вайну з беларускім народам.

Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па нагоды пагаршэння стану здароўя палітвязня Вячаслава Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 у Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Спецдакладчыка па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання Нільса Мельцэра ў сітуацыю з нагоды неаказання палітвязню медыцынскай дапамогі ў ізалятары. Здароўе Вячаслава Рагашчука знаходзіцца ў небяспецы, пры такіх абставінах ён можа пазбавіцца працаздольнасці. Палітвязень Вячаслаў Рагашчук