Раман Маскадыня. Фота: lider-press.by Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні. Хлопца абвінавацілі ў абразе ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" аднаго з кіраўнікоў салігорскай міліцыі Сяргея Салаўя. Рамана аштрафавалі на 5100 рублёў і яшчэ абавязалі пакрыць пацярпеламу міліцыянту 2000 рублёў маральнай шкоды. Да таго ж, у хлопца канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства. Судовае паседжанне праходзіла ў будынку Салігорскага РАУС. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне "Лідэр-прэс".

Як паведамляе прэс-служба КДБ, следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне справы "Белгазпрамбанка", па якой абвінавачанымі праходзяць Віктар Бабарыка і некаторыя топ-менеджары банка.  Віктар Бабарыка. Фота:

Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY У аўторак, 24 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 24.11.2020

Ілюстрацыйнае фота 24 лістапада ў Маскоўскім судзе Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Дзмітрыя Лешчанкі. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Сёння суд заслухаў пацярпелага і абвінавачанага.

Перад судом над Уладзімірам Урбанам У Заводзскім судзе Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Уладзіміра Урбана. Ён абвінавачвацца па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу.

Яўген Лапа ў судзе. У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 24 лістапада працягваецца  разгляд крымінальнай справы таксіста Аляксея ЛапыМужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Вольга Класкоўская. Фота: "Наша ніва" Следчы камітэт Ленінскага раёна Мінска завяршыў раследаванне крымінальнай справы ў адносінах да Вольгі Класкоўскай і перадаў справу ў пракуратуру. Яе абвінавачваюць па арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паразмаўляў з яе маці, Людмілай Класкоўскай, якая распавяла пра стан дачкі і яе лісты.