Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па нагоды пагаршэння стану здароўя палітвязня Вячаслава Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 у Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Спецдакладчыка па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання Нільса Мельцэра ў сітуацыю з нагоды неаказання палітвязню медыцынскай дапамогі ў ізалятары. Здароўе Вячаслава Рагашчука знаходзіцца ў небяспецы, пры такіх абставінах ён можа пазбавіцца працаздольнасці. Палітвязень Вячаслаў Рагашчук

У пятніцу, 20 лістапада, у Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў адвакатаў палітычных зняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева, а таксама пратэст пракурора Сяргея Габруковіча. Судовая калегія Мінаблсуда пакінула ў сіле прысуд Маладзечанскага суда, а скаргі і пратэст — адхіліла. На апеляцыю палітвязняў прыйшло каля 15 чалавак, Павел Пяскоў удзельнічаў у працэсе праз відэаканферэнц-сувязь. Старшынёй судовай калегіі выступаў суддзя Анатоль Дабрадзей. Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў. Фота: spring96.org

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. Праваабаронцы, каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на адзін месяц. Яна застаецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online 9 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.

У пятніцу, 20 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.

Амап у Мінску. Фота БелСАТ. У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Скрыншот з відэа Прэс-службы МУС. На чацвёртакурсніка медыцынскага ўніверсітэта выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 20-гадовы мінчук з 12 жніўня з'яўляўся адным са стваральнікаў і адміністратараў тэлеграм-канала «Белыя халаты» і чата «Медыкі і Валанцёры».

Кацярына Барысевіч. Фота: TUT.BY Увечары 19 лістапада ў Менску затрымалі журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку, паведамляе БелаПАН.

Пад час суду над Алегам і Настассяй Фамінымі. Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.