Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.

Сяргей Рымша. Фота: Hrodna.life У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.

Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу. У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Блогер і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок быў затрыманы 12 лістапада ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. На відэа, якое было распаўсюджана МУС, уяўна бачна, што Дзядок збіты. Яго адвакатка Наталля Мацкевіч паведаміла, што заявіла хадайніцтва аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы ў дачыненні да Дзядка. "Новы Час" звязаўся з Наталляй, каб больш даведацца, што зараз адбываецца з Мікалаем Дзядком.

Сёння, 19 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па нагоды пагаршэння стану здароўя палітвязня Вячаслава Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 у Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Спецдакладчыка па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання Нільса Мельцэра ў сітуацыю з нагоды неаказання палітвязню медыцынскай дапамогі ў ізалятары. Здароўе Вячаслава Рагашчука знаходзіцца ў небяспецы, пры такіх абставінах ён можа пазбавіцца працаздольнасці. Палітвязень Вячаслаў Рагашчук

Перад пачаткам сужовага паседжання па справе Паляка і Зімніцкага. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.

Сяргей Рымша. Фота: Hrodna.life У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online 9 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online 9 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.