Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 25 лістапада 2020 г.

На Генеральнай асамблеі Еўрапейскага моладзевага форума, які прайшоў 20-22 лістапада, была прынята Рэзалюцыя аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, якую ініцыяваў Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА". Рэзалюцыя была прынята аднагалосна, паведамляе rada.fm. "Рада" далучылася да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" летам 2020 года.

Сяргей Рымша У судзе Ленінскага раёна Гародні 25 лістапада працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.

КАРТКА ПРАЦЭСА Суд: Цэнтральнага раёна Мінска

Сяргей Рымша У судзе Ленінскага раёна Гародні 25 лістапада працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.

Па стане на раніцу 25 лістапада ў Беларусі 143 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. На дадзены момант 22 жанчыны ў Беларусі з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вольга Філатчанкова – адна з іх. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яе 12 лістапада пасля ператрусу ў яе дома. Ёй прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Другі тыдзень Вольгу трымаюць пад арыштам. "Вясна" паразмаўляла з сынам палітвязняволенай Іванам і распавядае гісторыю Вольгі. Вольга Філатчанкова. Скрин с видеообращения

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала журналістку Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, арыштаваных па справе Рамана Бандарэнкі, вязнямі сумлення. Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць лекара службы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна і журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч, арыштаваных у сувязі з раскрыццём вынікаў медагляду забітага ўдзельніка пратэстаў Рамана Бандарэнкі, заклікала Amnesty International у сваёй публічнай заяве. Арганізацыя прыйшла да высновы, што яны дзейнічалі ў грамадскіх інтарэсах, а іх крымінальны пераслед і арышт уяўляюць сабой пакаранне за выкрыццё ўрадавай дэзінфармацыі, такім чынам яны з'яўляюцца вязнямі сумлення і павінны быць неадкладна вызваленыя.

Андрэй Цімафеенка. Фота: "Віцебская вясна". Першы крымінальны працэс з ліку распачатых у дачыненні да ўдзельнікаў вулічных шэсцяў пачаўся 24 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Віцябляніна Андрэя Цімафеенку вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня. 

Ілюстратыўнае фота. У сераду, 25 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

Суд Лідскага раёна У судзе Лідскага раёна 24 лістапада абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).