Яўген Лапа ў судзе. У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 24 лістапада працягваецца  разгляд крымінальнай справы таксіста Аляксея ЛапыМужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Вольга Класкоўская. Фота: "Наша ніва" Следчы камітэт Ленінскага раёна Мінска завяршыў раследаванне крымінальнай справы ў адносінах да Вольгі Класкоўскай і перадаў справу ў пракуратуру. Яе абвінавачваюць па арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паразмаўляў з яе маці, Людмілай Класкоўскай, якая распавяла пра стан дачкі і яе лісты.

Яўген Лапа ў судзе. У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 24 лістапада працягваецца  разгляд крымінальнай справы таксіста Аляксея ЛапыМужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краінаў далучыліся да кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco #WeStandBYyou. У межах ініцыятывы беларускімі вязнямі будуць апекавацца “хросныя” з Германіі, Аўстрыі і Нідэрландаў. Сярод новых імёнаў — праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова. Усяго на дадзены момант удзельнікамі кампаніі салідарнасці з'яўляюцца 65 дэпутатаў. Намесніца кіраўніка парламенцкай групы “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу Агнешка Бругер стала “хроснай” каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай.

Блогеру, журналісту і былому палітвязню Мікалаю Дзядку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Сам актывіст не прызнае сябе вінаватым. Бацька Мікалая падаў у Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця сына. Аляксандр Дзядок патрабуе прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто "ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збівая яго і ужываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам". Аляксандр Дзядок распавёў "Вясне" падрабязней па факце якіх катаванняў у дачыненні да Мікалая ён падаў заяву ў Следчы камітэт і што патрабуе ад ведамства.  Пасля затрымання Мікалая Дзядка 12 лістапада МУС паведамляла, што ён «публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і здзяйснення акцый „прамога“ дзеяння». Прэс-служба ведамства апублікавала відэа, на якім Мікалай Дзядок выглядае моцна збітым. Яго адвакатка ўжо заявіла хадайніцтва аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы ў дачыненні да Дзядка. 

Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". У аўторак, 24 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

Суд Мастоўскага раёна. Суд Мастоўскага раёна вынес прысуд мясцоваму жыхару Віталю Скрабінскаму за знявагу ў сацыяльных сетках па артыкуле 189 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт).

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 23 лістапада 2020 г.

Леанід Судаленка і Андрэй Васілеўскі ў судзе. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 23 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга. Следчыя ў справе абралі некалькі іншую тактыку: замест звыклай артыкула 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў) ўжылі частка 2 артыкула 339 КК (хуліганства).

Марш мудрасці 22 лістапада. Фота: "Белсат" У панядзелак, 23 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.