Марыя Еўтушэнка. Фота: "Лідэр-Прэс". У аўторак, 23 лютага, суд Салігорскага раёна разглядаў крымінальную справу па 341 артыкуле КК РБ ("апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці") па факце нанясення графіці палітычнага зместу на сцены прыпыначнага павільёна, кіёску "Табакерка", КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Заўшыцы.

Абвінавачаная мясцовая жыхарка 21-гадовая Марыя Еўтушэнка. 17 лістапада 2020 года, пасля таго як быў затрыманы Руслан Акостка, дзяўчына ўзяла фарбу і размалявала сцены, паведамляе сайт "Лідэр-Прэс".

На судзе выступілі сведкі і сама абвінавачаная. Дзяржабвінаваўца запытаў пакаранне ў выглядзе штрафу - 150 базавых велічынь.

Суддзя Валерый Рабы падтрымаў бок абвінавачвання і абвясціў прысуд: штраф у памеры 150 базавых велічынь - 4 350 рублёў.

Крыніца: Дзяўчыну, якая пасля затрымання Руслана Акосткі размалявала сцены пад Салігорскам, пакаралі вялізным штрафам