Самарэзы. Фота: sk.gov.by Суд Фрунзенскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу ў дачыненні да двух мінчанак, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага   часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства), а таксама ч.1 арт. 14 КК (замах на здзяйсненне злачынства).

Вадзім Дзмітронак у судзе. Фота АК/Белсат 2 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска працягнуўся крымінальны працэс над Вадзімам Дзмітронкам, якога вінавацяць шэрагу артыкулаў Крымільнага кодэкса:

Іван Ківа. Скрыншот з відэа Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Валянціна Мядзведзь перад пачатакам судовага пасяджэння. Фота spring96.org Суд Бярозаўскага раёна 26 лютага разглядаў крымінальную справу ў дачынені да мясцовай жыхаркі Валянціны Мядзведзь, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Мінскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву". Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Сяргея Хрыпача. Усё судовае следства па гэтай справе заняла чатыры паседжанні. "Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае, як адбываецца працэс, на якім чалавеку пагражае ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, і як судзяць іншых за наезды на супрацоўнікаў міліцыі. Па абвінавачванні кіроўца Аляксандр Троцкі ў перыяд часу з 19:50 па 19:55 12 жніўня на праезнай частцы на праспекце Пераможцаў па кірунку вуліцы Мельнікайтэ і праспекта Машэрава на неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка АМАПа заглушыць рухавік, выйсці з аўтамабіля, адкрыць багажнае аддзяленне для агляду Троцкі катэгарычна адмовіўся ў грубай форме. Пры гэтым, "рухавік наўмысна не заглушыў, з аўтамабіля не выйшаў, багажнае аддзяленне для надгляду не падаў". Затым Троцкі, працягваючы знаходзіцца ў аўтамабілі, "маючы мэту на здзяйсненне забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў Юрава, жадаючы перашкодзіць яго законнай дзейнасці, з помсты Юраву па выкананні ім абавязкаў па забеспячэнні ім аховы грамадскага парадку, выкарыстоўваючы ў якасці прылады забойства крыніцу падвышанай грамадскай небяспекі — аўтамабіль «Шкода-кадзіак», назіраючы перашкоды ў выглядзе які стаяў каля капота Юрава раптам наўмысна пачаў рух на Юрава".

Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў Увечары першага сакавіка ў Мінску быў затрыманы праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які напярэдадні выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Яго даставілі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 

Ілюстрацыйнае фота. Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да трох жыхароў Жлобіна. Іх абвінавачваюць у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу)  і пагрозе гвалту або прымяненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

25 і 26 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У судзе Ленінскага раёна Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы па справапа ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Юшчук і Ляшок. 1 сакавіка пракуроры запрасілі ў суда пакаранне для абвінавачаных. Як перадае брэсцкая "Вясна", пракуратура палічыла даказанай віну васьмі чалавек па ч. 1 арт. 342 КК і папрасіла прызначыць наступныя пакаранні:

Уладзімір Малахоўскі на выхадзе з залы суда. Фота "Віцебскай Вясны" У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".