Ілюстрацыйны здымак Жыхар г. Ліды Мікалай Мякшыла ўвечары 10 жніўня быў беспадстаўна затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся дадому.

Чацвёртага снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Суд Першамайскага раёна Мінска 3 снежня аштрафаваў 25-гадовага мінчука Германа Кузняцова на 200 базавых велічыняў (5400 рублей) па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне "цынічных надпісаў" на сцяне дома па вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПа і на трансфарматарнай будцы недалёка ад базы АМАПа. "Вясна" распавядае пра крымінальную справу мінчука. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Пацярпелымі па справе прызнаныя РУП Мінскэнерга і ГУУС Мінгарвыканкама, якія ацанілі маёмасную шкоду амаль у 260 рублёў. Такая сума ставілася ў віну хлопцу. Кузняцоў ўжо аплаціў усю суму шкоды. Аднак пазней гэтая сума была зменшана.

Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале блогер Антон Матолька, палітвязню Яўгену Юшкевічу пасля следчых дзеянняў змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яго вызвалілі са следчага ізалятара пасля 10 дзён зняволення. Яўгену інкрымінавалі ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), у якім статусе ён знаходзіцца цяпер – пакуль невядома. Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

За кратамі былы палітвязень Андрэй Новікаў правёў паўгода. У размове са Свабодай ён расавядае пра арышт, нечаканае вызваленьне і пра тое, што адбывалася зь ім усе гэтыя месяцы. Андрэй Новікаў зь мінулай вясны быў валянтэрам штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Зь яе мужам Сяргеем ён пазнаёміўся ў сакавіку падчас стрыму, у траўні адседзеў «суткі». Новікаў нарадзіўся ў Варапаеве Пастаўскага раёну, але большую частку жыцьця правёў у Расеі, на Далёкім Усходзе. Даслужыўся там да званьня падпалкоўніка, працаваў у паліцыі, удзельнічаў у чачэнскіх кампаніях. Пасьля вяртаньня ў Беларусь пасяліўся ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну, заняўся фэрмэрствам. Міліцыянты прыехалі за ім проста на бульбяное поле.

Скрыншот відэа Следчага Камітэту, TUT.BY У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі агульнага рэжыму асудзілі 29-гадовага гамельчука Сяргея Яфімава. Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізаваць справу Яфімава і прыйшлі да наступных высноў.

Ілюстрацыйнае фота У пятніцу, чацвертага снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

Страшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі ўзнагароду за іх ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме. Падчас урачыстага ўзнагароджання праваабаронца Алесь Бяляцкі заўважыў, што ўручэнне гэтай узнагароды адбываецца ў той час, калі ў Беларусі ідзе мірная рэвалюцыя:

Сяргей Тышкавец. Флта з сацыяльных сетак. Магілёўскі палітык, экс-кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года, а таксама адміністратар чата "Прававы Магілёў" і актывіст Магілёўскага аддзялення арганізацыі АБФ Сяргей Тышкавец перастаў выходзіць на сувязь з вечара 3 снежня.

Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life Гарадзенец Юры Панасюк атрымаў ліст з пракуратуры пра тое, што яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі і яго справа накіравана ў суд.