У сталіцы 72-гадовага мужчыну суд Совесткого раёна 27 лістапада асудзіў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт 8 верасня ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда. Паводле абвінавачання, "пенсіянер 8 верасня ў перыяд з 19.00 па 21.00 быў на праспекце Машэрава ў Менску падчас несанцыённых масавых мерапрыемстваў". Там ён "у мэтах перашкоджання законнай дзейнасці супрацоўніка АУС па ахове грамадскага парадку наўмысна ўжыў гвалт" у дачыненні да АМАПаўца. Не менш двух разоў ударыў яго ў твар, удакладняе прэс-служба суда.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 30 лістапада 2020 г.

Юрый Мельчанка і Сяргей Лягун з законнымі прадстаўнікамі ў судзе. Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.

Пасля "Маршу суседзяў" 29 лістапада ў інтэрнэце з'явілася відэа "допыту" сілавікоў затрыманага на пратэстнай акцыі хлопца. Як мяркуецца, гутарка адбылася ў машыне для перавозкі асабовага складу. На відэа дапытваецца 30-гадовы дызайнер-фрылансер Ян. Паводле інфармацыі Оnliner.by хлопца даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе яму дыягнаставалі страсенне мозгу, пералом носа і іншыя траўмы. Вядома, што пасля затрымання яго даставілі ў Ленінскае РУУС, з якога ўжо хуткая забрала яго ў бальніцу. Як піша Оnliner.by, цяпер Ян знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі. Ён у свядомасці, але пакуль мець зносіны з журналістамі на тэму відэа і затрымання адмаўляецца.

Юрый Мельчанка і Сяргей Лягун з законнымі прадстаўнікамі ў судзе. Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.

Валанцёры "Вясны" дапамаглі паштоўкам з Канады знайсці сваіх адрасатаў Беларусы Канады падпісалі палітзняволеным блізу 90 паштовак, а валанцёры ПЦ "Вясна" адправілі іх адрасатам.

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 26 і 27 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, выклікі ў міліцыю, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ілюстрацыйнае фота У панядзелак 27 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах Беларусі.

Аляксей Раманаў у судзе. Крымінальная справа за публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую разглядаў суд Хойніцкага раёна, адкладзеная на нявызначаны тэрмін. Яна была заведзеная на жыхара Гомеля Аляксея Раманава, аднак па прычыне хваробы абвінавачанага адкладзеная.

Затрыманні ў Мінску, 15 лістапада 2020-га / Reuters У нядзелю, 29 лістапада, у Беларусі працягваюцца традыцыйныя акцыі пратэсту.