Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 11.01.2021

У сераду, 6 студзеня, суд Слуцкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 34-гадовага случака. Суддзя Аляксандр Шутко пакараў яго годам "хіміі". Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён вечарам 4 жніўня пасля адмененага ўладамі мітынгу Святланы Ціханоўскай рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС. У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі, на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў, а дзеянні жыхара Слуцка кваліфікавалі як хуліганства. У судзе пацярпелыя заявілі, што не маюць прэтэнзій. Пракурор прасіў суд пакараць случака паўтара гадамі "хатняй хіміі", але суддзя прызначыў больш жорсткае пакаранне. Як паведамляе kurjer.info, справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко (намеснік старшыні суда), дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае памочнік пракурора Нарута.

Новы, 2021 год, пачаўся з адміністрацыйных судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. 11 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама за вечаровыя акцыі ў Мінску, што праходзілі ў выходныя дні.

Суд Мінскага раёна 11 студзеня распачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Новай Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных судзяць за рэчывы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке дома ў абвінавачаных пасля затрымання 29 верасня: па ч.1 ст. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 2 арт. 296 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі), па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. Па відэа затрымання, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю, а таксама адзін з затрыманых быў моцна збіты. Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў. “Вясна” назірае за судовым працэсам і распавядае акалічнасці гэтай справы. Суд 11 студзеня. Фота: spring96.org

Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрскі праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выказвае “крайнюю занепакоенасць” з нагоды пераследу юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Палітвязень Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Берасце.

На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы з 9 жніўня 2020 года збіраў дадзеныя пра колькасць затрыманняў на мірных акцыях пратэстаў з розных крыніц – паведамленні на гарачую лінію арганізацыі, інфармацыі са СМІ і тэлеграм-чатаў дапамогі затрыманым. У выніку структуравання, падліку і аналізу дадзеных праваабронцы атрымалі наступныя звесткі пра адміністрацыйны пераслед за перыяд з 9 жніўня па 31 снежня прошлага года.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка. На першым пасяджэнні, якое доўжылася менш за дзве гадзіны, быў дапытаны падсудны, а таксама былі абвешчаныя пратаколы яго папярэдніх допытаў.

Арцём Хвашчэўскі ў залі суда. Фота: Белапан Шостага студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска распачаў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.