15 ліпеня ў судзе Іванаўскага раёна прайшло трэцяе пасяджэнне па справе драгічынскага журналіста Сяргея Гардзеевіча. Там ён выступіў з апошнім словам. Інтэрнэт-выданне "Першы рэгіён" вяло трансляцыю судовага паседжання. Нагадаем, Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і паклёпе і абразе двух міліцыянтаў у чаце – усяго тры артыкулы Крымінальнага кодэкса РБ: 188 (паклёп), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ. Сваю віну журналіст не прызнаў. Пацярпелыя міліцыянты заяўлялі аб матэрыяльнай кампенсацыі па 2 тысячы рублёў.  Затрымлівалі яго 22 снежня 2020 года (таму праваабаронцы прызнавалі яго палітвязням) , некалькі месяцаў ён правёў пад хатнім арыштам, цяпер-пад падпіскай аб нявыездзе. Першае судовае пасяджэнне над ім правялі 24 чэрвеня, а другое – 5 ліпеня.

Жазэп Барэль. Фота: Reuters Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль выступіў з заявай па Беларусі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 15 ліпеня. Пасля масавай атакі на праваабаронцаў і актывістаў 14 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, высвятляюцца падрабязнасці крымінальных справаў супраць раней затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над 21-гадовым палітзняволеным студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіславам Марціновічам, якога абвінавачваюць у адміністраванні telegram-канала «Белыя халаты». Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, хаця адразу супраць яго ўзбудзілі крымінальну справу па арт. 342 КК. Уладзіслаў на судзе віну не прызнае. Студэнта затрымалі 19 лістапада – у той дзень таксама затрымалі журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, якіх асудзілі ў далейшым за выдаванне медыцынскіх дакументаў забітага жыхара "Плошчы пераменаў" Рамана Бандарэнкі. Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Аляксандр Рамановіч. Паводле версіі абвінавачвання, Уладзіслаў Марціновіч з 9 жніўня да 18 лістапада "стварыў тэлеграм-канал "Белыя халаты"". Студэнт "неаднаразова распаўсюджваў розныя матэрыялы на кіраваным ім Telegram-канале6 выкарыстоўваючы метады, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму, а таксама паслабленне ў грамадстве пачуцця патрыятызму".

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 15 ліпеня 2021 г.

Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НКА ў Беларусі.

Мікіта Залатароў у судзе 14 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынеслі прысуд непоўнагадоваму палітвязню Мікіту Залатарову.

Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" 14 ліпеня 2021 года

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. 14 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю: раніцай сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны". Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: