Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 15 ліпеня. Пасля масавай атакі на праваабаронцаў і актывістаў 14 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, высвятляюцца падрабязнасці крымінальных справаў супраць раней затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

З ператрусамі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны": наступ на НДА ў Беларусі працягваецца

14 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю: раніцай сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны", БХК, Lawtrend ды актывістаў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне.

Маладзечна  

Алесь Капуцкі і Андрэй Палуда. Фота: ПЦ
Алесь Капуцкі і Андрэй Палуда. Фота: ПЦ "Вясна"

Раніцай у Маладзечне на працы супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу "Вясны" Аляксандра Капуцкага. Падрабязнасці высвятляюцца.

Ліда

Сёння ў Лідзе пасля ператрусу затрымалі Таццяну Грыцук

Мінск

15 ліпеня сілавікі ізноў прыйшлі ў памяшканне «Наша Ніва», а герояў матэрыялаў выдання схіляюць заявіць, што журналісты ім плацілі. Журналісты выступілі з заявай.

Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці “Руху “За свабоду”. Кіраўнік грамадскага аб'яднання Юрась Губарэвіч апублікаваў ліст, у якім яго запрашаюць 19 ліпеня на апытанне ў рамках падрыхтоўкі справы да разгляду. Акурат учора падчас “чыстак” НДАСледчы камітэт правёў ператрус у офісе “Руху”.

Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага. Тыдзень таму стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы на два тыдні. Учора яе сваякі паведамілі, што 15 ліпеня палітзняволеную зноў пераводзяць у СІЗА-1.

Гомель

Перастаў адчыняцца гомельскі партал «Моцныя навіны» gomel.today.

«Друзья, на нашем сайте возникли технические проблемы. Пока мы не понимаем, в чем причина, и прилагаем все усилия, чтобы восстановить работу сайта», – гаворыць рэдакцыя.

9 ліпеня ўдома ў некаторых супрацоўнікаў, а таксама ў офісе рэдакцыі прайшлі ператрусы.

Брэст

Пасля месячнага арышту на волю выйшаў палітвязень Андрэй Леванюк, якога асудзілі за цытату з малітвы на фасадзе дома, піша "Вясна: палітвязні Беларусі". 7 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Леванюка асудзілі да 1 месяца арышту па крымінальнай справе аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу). Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дома нанёс чырвонай фарбай з балончыка надпіс “Но избавь нас от лукавого”, чым нанес шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек». Паводле абвінавачвання гэты надпіс пагоршыў “эстэтычнае ўспрыманне” будынка. 14 чэрвеня Андрэй Леванюк пачаў адбываць пакаранне ў брэсцкім СІЗА-7, а ўчора — 14 ліпеня — выйшаў на волю.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 15 ліпеня