Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар. Фота OHCHR Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар заявіла аб сваёй занепакоенасці, выкліканай узмоцненнем ціску на праваабаронцаў у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН. 

Алена Маслюкова ў судзе. Жыхароў Светлагорска наўпрост пытаюць ці вядома ім нешта пра тое, што нехта падрапаў аўтамабіль суддзі мясцовага суду Уладзіміра Сцяпанава, а таксама распаўсюдзіў па горадзе ўлёткі з непрыемнай храктарыстыкай гэтага чалавека, і ці магла гэта быць кіраўніца Светлагорскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алена Маслюкова разам з нейкай пенсіянеркай.

Гарадзенскія праваабаронцы Раман Юргель, Віктар Сазонаў, Андрэй Коця і Уладзімір Хільмановіч У Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці на 20 сакавіка выклікалі сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктара Сазонава і праваабаронцу Андрэя Коцю. Вядома таксама, што ў пятніцу тэлефанавалі Уладзіміру Хільмановічу, аднак пакуль няясна, ці атрымаў ён позву на допыт.

У судзе Заводскага раёна Мінска 19 сакавіка абвясцілі прысуд 23-гадоваму інжынеру Мікіту Кочуру, абвінавачанаму па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (Супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні, спалучанае з прымяненнем гвалту). Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала Кочура вінаватым і прысудзіла яму 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Напярэдадні пракурор Вольга Дзіндзілевіч запрасіла для яго менавіта такое пакаранне. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг гэтага судовага працэсу, расказваем яго падрабязнасці. Увечары 11 жніўня, калі ў Мінску праходзілі акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, Мікіта Кочур сустрэўся з братам і ягонай жонкай на вуліцы Някрасава, каб паказаць нядаўна набыты матацыкл. Брат Кочура з жонкай і дзецьмі прыехалі на машыне, прыпаркавалі яе побач. Двое дзяцей засталіся сядзець у машыне, а дарослыя размаўлялі побач каля матацыкла. Затым да іх пад'ехала міліцыя, супрацоўнікі ДАІ падышлі да Кочура і сталі патрабаваць у яго дакументы. Кочур, у сваю чаргу, папрасіў супрацоўнікаў прадставіцца і паказаць службовыя пасведчанні. У выніку Мікіту сцягнулі з матацыкла, павалілі на зямлю, збілі дубінкамі і затым павезлі ў РУУС.

Абвінавачаныя Дроба, Зянько і Кацкель. ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва. Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае 19 сакавіка разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля

Абвінавачаныя Дроба, Зянько і Кацкель. ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва. Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае 19 сакавіка разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 19 сакавіка агучылі прысуд па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). 

За абразу і прэзідэнта, і супрацоўніка АУС, якая доўжылася некалькі секунд, 37-гадовы мянчук Алег Асаула атрымаў тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Такі прысуд вынес 19 сакавіка суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алег Каляда. Менавіта столькі запытвала памочніца пракурора Качан. "Вясна" распавядае пра тое, як праходзіў судовы працэс над Алегам:

Ілля Лабацэвіч з маці. Фота з архіва маці Палітвязня Іллю Лабацэвіча ў калоніі пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач да 16 траўня праз незразумелыя прычыны. Зараз ён у лякарні.