Суд Фрунзенскага раёна Мінска 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля  Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады "хіміі". Такі прысуд вынесла суддзя Алена Бушава. Пасля сямі месяцаў пад вартай яго вызвалілі ў залі суда. Хлопца затрымалі 10 жніўня і распачалі супраць яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул – на ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). На судзе палітвязень віну не прызнаў. Па матэрыялах справы, Чыкалёў парушыў 9 жніўня працу аднаго аўтобуса, за гэта "Мінсктранс" выставіў пазоў на суму 6 126 рублёў і 81 капейку, але яго перанакіравалі разглядаць у грамадзянскім парадку. Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб "прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Турма ў г. Магілёве. Фота: spring96.org "Хатняя хімія", "хімія", пазбаўлення волі ... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах. Судзяць за актыўны ўдзел у мірных акцыях пратэсту, нібыта гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службоўцаў унутраных войскаў, масавыя беспарадкі, абразу прэзідэнта і службовых асобаў.

У судзе над Шмігельскім, Патрушавым і Шаўчуком. У судзе Жлобінскага раёна 19 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар. Фота OHCHR Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар заявіла аб сваёй занепакоенасці, выкліканай узмоцненнем ціску на праваабаронцаў у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН. 

Алена Маслюкова ў судзе. Жыхароў Светлагорска наўпрост пытаюць ці вядома ім нешта пра тое, што нехта падрапаў аўтамабіль суддзі мясцовага суду Уладзіміра Сцяпанава, а таксама распаўсюдзіў па горадзе ўлёткі з непрыемнай храктарыстыкай гэтага чалавека, і ці магла гэта быць кіраўніца Светлагорскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алена Маслюкова разам з нейкай пенсіянеркай.

Гарадзенскія праваабаронцы Раман Юргель, Віктар Сазонаў, Андрэй Коця і Уладзімір Хільмановіч У Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці на 20 сакавіка выклікалі сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктара Сазонава і праваабаронцу Андрэя Коцю. Вядома таксама, што ў пятніцу тэлефанавалі Уладзіміру Хільмановічу, аднак пакуль няясна, ці атрымаў ён позву на допыт.

У судзе Заводскага раёна Мінска 19 сакавіка абвясцілі прысуд 23-гадоваму інжынеру Мікіту Кочуру, абвінавачанаму па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (Супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні, спалучанае з прымяненнем гвалту). Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала Кочура вінаватым і прысудзіла яму 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Напярэдадні пракурор Вольга Дзіндзілевіч запрасіла для яго менавіта такое пакаранне. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг гэтага судовага працэсу, расказваем яго падрабязнасці. Увечары 11 жніўня, калі ў Мінску праходзілі акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, Мікіта Кочур сустрэўся з братам і ягонай жонкай на вуліцы Някрасава, каб паказаць нядаўна набыты матацыкл. Брат Кочура з жонкай і дзецьмі прыехалі на машыне, прыпаркавалі яе побач. Двое дзяцей засталіся сядзець у машыне, а дарослыя размаўлялі побач каля матацыкла. Затым да іх пад'ехала міліцыя, супрацоўнікі ДАІ падышлі да Кочура і сталі патрабаваць у яго дакументы. Кочур, у сваю чаргу, папрасіў супрацоўнікаў прадставіцца і паказаць службовыя пасведчанні. У выніку Мікіту сцягнулі з матацыкла, павалілі на зямлю, збілі дубінкамі і затым павезлі ў РУУС.

Абвінавачаныя Дроба, Зянько і Кацкель. ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва. Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае 19 сакавіка разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля