38-гадовую Вольгу Залатар са Ждановіч затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі да дому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. У той жа вечар каля 23:00 на допыт выклікалі яе мужа Сяргея Ганкевіча, але, як высвятлілася ў наступстве, гэта была толькі фармальная падстава для выкліка Сяргея ў аддзяленне, дзе яго самога затрымалі. На наступны дзень у межах крымінальнай справы Вольгу змясцілі ў СІЗА-1, а яе мужа арыштавалі на 10 сутак за вывешаны сцяг на акне. Іх пяцера непаўнагадовых дзяцей засталіся пад наглядам бабулі. Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што жанчыну затрымалі «за актыўную пратэстную дзейнасць», яна была адміністратаркай мясцовага дваровага чата і арганізоўвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы: чаяванні, прагулкі, канцэрты. Толькі сёння блізкія Вольгі дазналіся, што супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) — яна з'яўляецца падазраванай. “Вясна” сабрала ўсё, што вядома па гэтай справе: хто такая Вольга Залатар, як судзілі яе мужа Сяргея Ганкевіча і як пракаментавала затрыманне жанчыны міліцыя. Вольга Залатар — беларускамоўная жыхарка Ждановічаў. Вольга скончыла Ліцэй БДУ і Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Вольгу называюць "маці-гераіня", бо ў яе пяцера непаўналетніх дзяцей: старэйшай дачцэ — 17 год, малодшаму — усяго чатыры.

Кірыл Паўлавец з сям'ёй У судзе Савецкага раёна Мінска ў панядзелак павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне паарт. 342 Крымінальнага кодэкса(Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля  Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады "хіміі". Такі прысуд вынесла суддзя Алена Бушава. Пасля сямі месяцаў пад вартай яго вызвалілі ў залі суда. Хлопца затрымалі 10 жніўня і распачалі супраць яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул – на ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). На судзе палітвязень віну не прызнаў. Па матэрыялах справы, Чыкалёў парушыў 9 жніўня працу аднаго аўтобуса, за гэта "Мінсктранс" выставіў пазоў на суму 6 126 рублёў і 81 капейку, але яго перанакіравалі разглядаць у грамадзянскім парадку. Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб "прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Турма ў г. Магілёве. Фота: spring96.org "Хатняя хімія", "хімія", пазбаўлення волі ... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах. Судзяць за актыўны ўдзел у мірных акцыях пратэсту, нібыта гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службоўцаў унутраных войскаў, масавыя беспарадкі, абразу прэзідэнта і службовых асобаў.

У судзе над Шмігельскім, Патрушавым і Шаўчуком. У судзе Жлобінскага раёна 19 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар. Фота OHCHR Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар заявіла аб сваёй занепакоенасці, выкліканай узмоцненнем ціску на праваабаронцаў у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН. 

Алена Маслюкова ў судзе. Жыхароў Светлагорска наўпрост пытаюць ці вядома ім нешта пра тое, што нехта падрапаў аўтамабіль суддзі мясцовага суду Уладзіміра Сцяпанава, а таксама распаўсюдзіў па горадзе ўлёткі з непрыемнай храктарыстыкай гэтага чалавека, і ці магла гэта быць кіраўніца Светлагорскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алена Маслюкова разам з нейкай пенсіянеркай.

Гарадзенскія праваабаронцы Раман Юргель, Віктар Сазонаў, Андрэй Коця і Уладзімір Хільмановіч У Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці на 20 сакавіка выклікалі сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктара Сазонава і праваабаронцу Андрэя Коцю. Вядома таксама, што ў пятніцу тэлефанавалі Уладзіміру Хільмановічу, аднак пакуль няясна, ці атрымаў ён позву на допыт.