Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 24 сакавіка 2021 г.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). На лаве падсудных – пінчукі ад 19 да 44 гадоў: муж і жонка, два сябра, актывіст Руху "За Свабоду", таксіст, у якога дагэтуль траўмы пасля збіцця сілавікамі. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Некаторым пацярпелым па матэрыялах справы – "спрабавалі ўжыць гвалт". Пракуратура выставіла пазоў на суму 24 тысячы рублёў – у столькі ацанілі шкоду ад дзеянняў пратэстоўцаў у Пінску. Усе, акрамя палітзняволеных Данііла Богната і Ігара Салаўяў, прызналі віну часткова. Данііл і Ігар віну не прызналі цалкам.  "Пінскую справу" разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган. На судовы працэс пусцілі толькі сваякоў абвінавачаных і дзяржаўную прэсу – незалежныя журналісты і назіральнікі не змаглі патрапіць у залю. Увечары 9 жніўня пінчукі пачалі збірацца каля сваіх выбарчых участкаў, каб даведацца пра вынікі выбараў па сваіх раёнах. Аднак там іх пачалі адпраўляць да Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, тлумачачы гэта тым, што ўсе дадзеныя ўжо перададзеныя ў гарвыканкам. Калі ўвечары 9 жніўня каля гарвыканкама сабралася каля тысячы чалавек, да іх з мегафонам выйшаў начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі і чыноўнік. Было прапанавана вылучыць ад людзей пяць дэлегатаў, якія змогуць пагутарыць з кіраўніцтвам горада. Па словах пінчукоў, людзі проста хацелі даведацца вынікі выбараў. Калі пяць чалавек увайшлі ў будынак гарвыканкама, начальнік міліцыі сказаў усім чакаць. Каля будынка гарвыканкама яны прачакалі каля дзвюх гадзін, але сваіх пяці дэлегатаў у той вечар яны так і не дачакаліся. Як высвятлілася ў далейшым, улады проста цягнулі час. За гэтыя дзве гадзіны ў горад прыбыло падмацаванне сілавікоў. Людзей сталі акружаць. Апынуўшыся ў такой сітуацыі, людзі пачалі прарывацца з "кальца". Па словах мясцовых, далей пачаліся сутыкненні з АМАПам: сілавікоў пачалі адціскаць. Пачаліся масавыя жорсткія затрыманні. Затрыманых збівалі на працягу некалькіх дзён.

24 сакавіка суд Маладзечанскага раёна пачаў разглядаць справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Яе ўзбудзілі супраць шасці маладзечанцаў, якія 21 лістапада перакрылі дарогу ў горадзе на некалькі хвілін.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка быў вынесены прысул па крымінальнай справе палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык. Згодна з абвінавачваннем, з 9 па 12 жніўня Дзмітый Кубараў заклікаў людзей у інтэрнэце і афлайн да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. А таксама сам арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх. Акрамя таго, ён меў намеры вырабіць “кактэйль Молатава”. 

Вольга Калацкая ў судзе. Фота: "Наша Ніва". У судзе  Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай. Яе вінавацілі ў злосным хуліганстве (частка 1 і частка 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), нібыта Вольга падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.

У судзе Заводскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). На думку следства, Казей і Сяргей мелі намер пракалоць шыны аўто мужчыны, які напаў напярэдадні на чалавека з бел-чырвона-белым сцягам. 27 кастрычніка 2020 года ў сацсетках з'явілася відэа, як кіроўца BMW б'е мужчыну проста на дарозе. Да гэтага мужчына махаў бел-чырвона-белым сцягам, і такую рэакцыю кіроўцы многія звязалі з яго палітычнай пазіцыяй (пазней нападнік патлумачыць, што інцыдэнт не звязаны з палітыкай).

Фота: STRINGER/AFP via Getty Images Заявы беларускіх уладаў напярэдадні дэманстрацый, запланаваных на 25 сакавіка (Дзень Волі), выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць з нагоды таго, што меры ў адказ міліцыі зноў будуць адзначаны жорсткім гвалтам, заявіла сёння Amnesty International, заклікаючы да міжнародных дзеянняў па абароне правоў мірных пратэстоўцаў.

Ілюстрацыйнае фота. У Мінску 22 і 23 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, затрыманымі на нядзельным маршы ў Чыжоўцы, а таксама тымі, каго забіралі з дому ў РУУС нібыта на "прафілактычную размову". 

Заява ад імя Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі 24 сакавіка 2021 года

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: