Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае 21 траўня збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Акцыя салідарнасці з затрыманым Раманам ПратасевічамФота: Omar Marques/Getty Images Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу, сузаснавальніку і былому рэдактару Telegram-канала NEXTA, відэазапіс з чыім "прызнаннем" быў распаўсюджаны беларускімі дзяржаўнымі СМІ ў панядзелак. Пратасевіч быў затрыманы ў аэрапорце Мінска разам са сваёй дзяўчынай Соф'яй Сапегай пасля прымусовай пасадкі самалёта, на якім яны ляцелі. Amnesty International мяркуе, што маладыя людзі падвяргаюцца рызыцы катаванняў і жорсткага абыходжання.

Аляксей Пацко 25 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Ірына Барздова. Фота: Белсат. У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 26 траўня вынесены прысуд Ірыне Барздовай, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 

Фігуранты "справы студэнтаў". Калаж mediazona.by 25 мая ў выязным пасяджэнні суд Савецкага раёна працягнуў разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" у дачыненні да 10 навучэнцаў сталічных ВНУ, выпускніцы БДМУ і выкладчыцы БДУІР.

Аксана Зарэцкая 26 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зміцера Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч.1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча – яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Таму невядома, што канкрэтна ставілася ў віну палітвязням, ці прызналі яны віну, якія давалі паказанні падчас суда і якое пакаранне для іх прасіў пракурор. Вядома толькі, што Павел Севярынец цалкам адмовіўся даваць паказанні падчас суда – пра гэта распавяла ягоная жонка Вольга. Ва ўсіх адвакатаў палітвязняў узялі падпіскі аб неразгалошванні: яны не маюць магчымасць распавесці пра сутнасць абвінавачвання і пазіцыі сваіх падабаронных. Праваабаронцам вядома, што іх абвінавачваюць па некалькіх частках "пратэснага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Абставіны справы ў такой сітуацыі можна будзе даведацца толькі ад саміх палітвязняў, напрыклад, праз лісты.

Увечары 25 траўня ў Мінску 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 КК), скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з 16-павярховага будынка. Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмертны пост "ВКонтакте", у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: "Віна таму, стаў следчы камітэт". Вядома, што Дзмітрый быў сіратой, жыў у інтэрнаце. Менавіта супрацоўнікі гэтага інтэрната паказалі на хлопца, як на ўдзельніка акцый пратэста, пасля чаго ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 293 КК. Вядома, што днём 25 траўня ён быў на допыце па гэтай справе. У сваім допісе "ВКонтакте" хлопец адзначыў: "Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не вырашыўся на такі жудасны ўчынак як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе".

Human Rights Watch Шакуючы крок беларускіх уладаў, якія прымусова пасадзілі ў нядзелю на сваёй тэрыторыі рэйс авіякампаніі Ryanair дзеля затрымання актывіста Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны Сафіі Сапегі - гэта не толькі абуральнае парушэнне міжнароднага права, але і жорсткая дэманстрацыя таго, наколькі далёка рэжым гатовы зайсці для падаўлення іншадумства. Пра гэта гаворыцца ў заяве Human Rights Watch, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Ілюстрацыйнае фота У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 траўня асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" ўраджэнца Драгічына Аляксандра Кумірава за абразу прастаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызналі вінаватым у абразе ў каментары ў "Аднакласніках" драгічынскага міліцыянта Юрыя Чарнышкова. Таксама суд абавязаў Кумірава кампенсаваць міліцыянту 1000 рублёў маральнай шкоды, піша брэсцкая "Вясна". Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымлівала пракурорка Бял.