Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 25 траўня асудзіў 61-гадовага прадпрымальніка-тэлемайстра Пятра Зіневіча да двух гадоў "хіміі" за паклёп да супрацоўніка міліцыі па арт. 188 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну асудзілі за тое, што ён ў жніўня на сваёй старонцы "ВКонтакте" апублікаваў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Таксама з Зіневіча спагналі маральную кампенсацыю пацярпеламу міліцыянту ў памеры 1000 рублёў, піша intex-press.by. Пад варту тэлемайстра ўзялі 8 красавіка, калі ён прыляцеў з Кіева, да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА №6. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра гэтую справу. Паводле версіі следства, 23 жніўня 2020 года ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте апублікаваў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". За гэта на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 188 КК (паклёп).

Анастасія Герыловіч У судзе горада Жодзіна 26 траўня вынесены прысуд Анастасіі Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт 364 Крымінальнага кодэкса).

Заява прэс-сакратара Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега. "Нас, як і многіх іншых, шакаваў незаконны арышт і неправамернае затрыманне беларускага журналіста Рамана Пратасевіча пасля таго, як самалёт кампаніі «Ryanair», на борце якога ён знаходзіўся, быў прымусова перанакіраваны ў сталіцу Беларусі - горад Менск пад відавочна ілжывым падставай і з прамой мэтай захопу спадара Пратасевіча, - паведамляецца на сайце ААН.

Валанцёры штабу Віктара Бабарыкі ў судзе Маскоўскага раёну: Дзмітрый Канапелька, Ігар Ярмолаў, Уладзіслаў Карэцкі, Мікалай Сасеў. Фота Белсат 25 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітвязняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі. Усіх іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК).

Аляксей Пацко 25 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Вадзім Гурман, фота rh.by Палітвязню Вадзіму Гурману тэрмінова патрэбная медычная дапамога акуліста. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаване сятчаткі. 

Ягор Сугойдзь. Фота: TUT.BY Калегія Мінскага гарадскога суда 25 траўня пад старшынством суддзі Дзіяны Кучук разгледзела апеляцыйную скаргу жыхара Мінска Ягора Сугойдзя.

Анастасія Герыловіч Суд горада Жодзіна 25 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Анастасіі Герыловіч, якая па версіі следства сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт 364 Крымінальнага кодэкса).

Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зміцера Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". У сувязі з гэтым беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай выключыць практыку парушэння права палітвязняў на публічнае разбіральніцтва крымінальных справаў. Палітвязняў абвінавацілі па некалькіх частках "пратэснага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі, Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі. Разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Таму невядома, што канкрэтна ставілася ў віну палітвязням, ці прызналі яны віну, якія давалі паказанні падчас суда і якое пакаранне для іх прасіў пракурор. Вядома толькі, што Павел Севярынец цалкам адмовіўся даваць паказанні падчас суда – пра гэта распавяла ягоная жонка Вольга. Ва ўсіх адвакатаў палітвязняў узялі падпіскі аб неразгалошванні: яны не маюць магчымасць распавесці пра сутнасць абвінавачвання і пазіцыі сваіх падабаронных. Праваабаронцам вядома, што іх абвінавачваюць па некалькіх частках "пратэснага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Абставіны справы ў такой сітуацыі можна будзе даведацца толькі ад саміх палітвязняў, напрыклад, праз лісты.

Аляксей Караткоў. Фота: "Наша Ніва". У судзе Першамайскага раёна Мінска 25 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.