Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org Беларускіх студэнтаў арыштоўваюць па крымінальных абвінавачваннях, пераследуюць за мірную актыўнасць і выключаюць з навучальных устаноў у адплату за ўдзел у пратэстным руху, які працягваецца, супраць шырока аспрэчваемых афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Як гэта адбываецца, Amnesty International распавядае ў брыфінгу, які яна падрыхтавала ў рамках кампаніі #StandWithBelarus. Ён — шосты ў серыі нарысаў, прысвечаных пераследу самых розных грамадскіх груп у Беларусі — дзяцей і падлеткаў, жанчын і прафсаюзных актывістаў, работнікаў культуры і пенсіянераў.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Іх судзіць сумнавядомы cуддзя Яўген Брэган. Сярод абвінавачаных — 23-гадовы палітвязень Радзівон Медушэўскі. Колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню: па гэтай справе затрымліваюць і цяпер. Суд ідзе, інфармацыя дапаўняецца.

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 24 траўня 2021

У машыне — Людміла Кузняцова У Пружанах 53-гадовую Людмілу Кузняцову асудзілі да года пазбаўлення волі за "абразу Лукашэнкі" па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу РБ. Жанчына была арыштаваная ў залі суда, а ў яе дома засталося каля 80 жывёл.

23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў затрыманы блогер Раман Пратасевіч. Ён ляцеў рэйсам авіякампаніі Ryanair з Афінаў у Вільню, які здзейсніў незапланаваную пасадку ў Мінску.  Першапачаткова паведамлялась, што прычынай пасадкі стала паведамленне аб мініраванні самалёта, але гэта інфармацыя пакуль не пацвердзілася. Тэлеграм-канал "Пул Первого" паведаміў, што па даручэнні Лукашэнкі ў неба быў падняты знішчальнік МіГ-29 «для суправаджэння пасажырскага самалёта».

Ірына Барздова ў цэнтры. Фота: Белсат У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 21 траўня пачаўся суд над Ірынай Барздовай за абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае 22 траўня збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, блакуюцца інтэрнэт-рэсурсы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Марш студэнтаў Суд Савецкага раёну на выяздням пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Вітольд Ашурак Пайшоў з жыцця палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзе на закрытым працэсе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 21 траўня 2021 года