Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 19 і 20 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Гродзенцаў працягваюць судзіць за ўдзел у» Маршы адзінства " ў верасні мінулага года. Фота: grodnonew.com Гэтым разам суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу 28-гадовай бухгалтаркі Дар'і Давідовіч. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў "Маршы адзінства" 6 верасня мінулага года паводле ч. 1 арт. 342 КК — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 19 лістапада 2021 г.

Перад пачаткам суду над Александрынай Міхаложынай. Фота vitebskspring.org Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў крымінальную справы ў дачыненні 21-гадовай віцяблянкі Александрыны Міхаложынай, абвінавачанай паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). У 2020 годзе на шапік, які належыць філіялу «Віцебск-тытунь» СЗАТ «Энерга-оіл» дзяўчына нанесла надпіс, звязаны з падзеямі прэзідэнцкай кампаніі, паведамляе “Віцебская Вясна”.

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Міжнародныя арганізацыі па правах чалавека разглядаюць дыфамацыю ў кантэксце права на выказванне меркавання і права на свабоду слова. Дэкрыміналізацыя дыфамацыйных правапарушэнняў з'яўляецца стандартам, сфармуляваным і абгрунтаваным у рашэннях шэрагу міжнародных арганізацый.

Марыну Снытко прыгаварылі да трох гадоў "хатняй хіміі" Фота: pravo.com Яшчэ нядаўна мы пісалі пра суд над 62-гадовай Наталляй Кавалёвай з Клімавічаў. 15 лістапада яе прызналі вінаватай у абразе ўчастковага з Бабруйска Андрэя Комара за абразлівы каментар пад ягоным здымкам у "Аднакласніках", асудзілі да 1,5 года "хатняй хіміі" і спагналі 1000 рублёў на карысць пацярпелага ў якасці маральнай шкоды. 18 лістапада ў Мінску за аналагічнае злачынства ў дачыненні да таго ж участковага вінаватай прызналі ўжо 50-гадовую Марыну Снытко. Усяго ж Kомар падаў парадку 50 пазоўных заяваў у суд аб абразе яго ў "Аднакласніках".

У Мінскім гарадскім судзе з 15 лістапада судзяць палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар. Яе абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На судзе над палітзняволенай дапыталі сведак і даследавалі пісьмовыя матэрыялы справы, падчас якіх агучылі заключэнні экспертаў і матэрыялы праверкі з нагоды цялесных пашкоджанняў у Вольгі Залатар пасля затрымання. Нагадаем, былы адвакат палітзняволенай Андрэй Мачалаў распавёў, што пасля затрымання ў ГУБАЗіКу Вольгу збівалі і выбівалі (у прамым сэнсе гэтага слова) паролі ад тэлефона. За гэтую заяву яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. Як паведаміў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў, падчас допытаў Вольга заяўляла, што ў дзень затрыманьня да яе ўжывалася фізічная сіла. Адвакаты выявілі ў жанчыны сінякі на руках і шыі, сінякі на ягадзіцах.

Роўна год таму – 18 лістапада 2020 года – затрымалі Ірыну Шчасную. Яна прайшла допыты ў СК, СІЗА-1 у Мінску і суд у Магілёве, дзе ёй вынеслі прысуд у чатыры гады калоніі. Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ПК-4 (горад Гомель). "Вясне" ўдалося даведацца, як яна жыве і што адчувае. У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай – яна робіць дэталі адзення для работнікаў "МАПІДа" (будаўнічае прадпрыемства РБ). Адзін тыдзень Ірына працуе ў першую змену, а ў наступны – у другую.

Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота з тэлеграм-канала "Права на паўстанне" У Мінскім абласным судзе на працягу тыдня ў закрытым рэжыме ідзе працэс па крымінальнай справе супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 17 і 18 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: