Алег Краўцоў (справа) на сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім 22 красавіка 2020 года. Фота з сайта "Наша Ніва" У судзе Лідскага раёна 9 чэрвеня абвясцілі прысуд былому фельчару хуткай дапамогі Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК).

Жонка асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў" Арцёма Анішчука ў Магілёўскай калоніі паведаміла, што да яго змог трапіць адвакат. Падчас сустрэчы высветлілася, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15, піша "Новы Час". «Наш адвакат паехаў да мужа. Падчас допыту, пры якім прысутнічаў старшы следчы Магілёўскага міжраённага аддзела СК РБ Скавародкін П. А. Мой муж паведаміў адвакату, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15», — паведаміла Вольга Анішчук.

Мітынг у Мінску, 30 ліпеня. Фота: "Радыё Свабода" На Нацыянальным прававым партале апублікавалі закон, які ўносіць змены ў Крымінальны кодэкс. Паводле іх, цяпер на тры гады ў калонію можна адправіцца за паўторны ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". На чатыры — за публічную дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. На пяць — за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. "Наша Ніва" спытала ў юрыста "Вясны" Паўла Сапелкі, як гэта будзе дзейнічаць на практыцы.

Паліна Шарэнда-Панасюк Дзявятага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк, актывістцы Еўрапейскай Беларусі. Суддзя Брэган прызначыў жанчыне пакаранне, якое запрасіў пракурор Купрэньчыу: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя пастанавіў задаволіць тры пазовы (на суму дзве тысячы рублёў, адну тысячу рублёў і паўтары тысячы рублёў).

У канцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых "палітычных справаў" у гісторыі Беларусі — "справа карагодаў". Праз месяц пасля выбараў, 13 верасня, на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі і танчылі. Тады для разгону каля тысячы ўдзельнікаў акцыі ўпершыню быў ужыты вадамёт, а потым распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Колькасць фігурантаў "справы карагодаў" падбіраецца пад сотню: па гэтай справе затрымліваюць і цяпер. Суды адбываюцца ў канвеерным парадку — судзяць "партыямі". 3 чэрвеня асудзілі ўжо пятую "дзясятку", фігурантамі якой выступалі, у тым ліку, тры палітвязні. Дваіх Радзівона Медушэўскага і Ігара Вінакурава — пасля 2,5 і 3 месяцаў у СІЗА адпаведна адпусцілі на волю, пакараўшы іх 1,5 гадамі "хатняй хіміі". Яшчэ аднаго палітвязня Аляксандра Храпко адправілі на год у калонію. "Вясна" пагутарыла з вызваленым у зале суда Радзівонам пра яго пераслед па "справе карагодаў", сукамерніках і ўмовах утрымання ў СІЗА-7, пра салідарнасць і ціск, пра жоўтыя і чырвоныя пазнакі палітвязняў. На лаўку падсудных па "справе карагодаў" трапілі ўжо 71 чалавек. У асноўным, у дачыненні да фігурантаў гэтай справы прымяняецца мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Але, пры гэтым, ужо каля дзясятка людзей, якія пераследуюцца ўладамі за ўдзел у брэсцкім карагодзе 13 верасня, трапілі ў СІЗА-7. 23-гадовы Радзівон Медушэўскі — адзін з іх. Хлопец трапіў за краты 16 сакавіка, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Радзівон распавёў пра тое, як апынуўся ў следчым ізалятары на 2,5 месяца і што яму давялося перажыць у гэты час.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020" У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. На тэрміны да 2 гадоў "хіміі" 12 берасцеўцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Сярод асуджаных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеных, якія былі вызвалены ў залі суда. Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі. Суд Брэсцкага раёна прызначыў наступныя пакаранні фігурантам і фігуранткам "справы карагодаў":

З пачатку чэрвеня з розных папраўчых устаноў прыходзяць звесткі аб тым, што палітычным зняволеным прапануюць падпісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка тлумачыць, чаму праваабаронцы крытыкуюць такую працэдуру, а таксама чаму палітычная амністыя мае больш пераваг, чым памілаванне. Сітуацыя вяртае нас у 2011-2012 гады, калі пяць дзясяткаў палітвязняў, якія апынуліся ў СІЗА і калоніях пасля некалькіх працэсаў, сталі ўладам, відаць, занадта дорага каштаваць.

Дзмітрый Канапелька ў судзе. Фота Белсат У судзе Маскоўскага раёна па крымінальнай справе супраць валанцёраў штаба Бабарыкі 8 чэрвеня з апошнім словам выступіў дырэктар IT-кампаніі Дзмітрый Канапелька.

Фота: "Новы час" Восьмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста працягнуўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі Еўрапейскай Беларусі. Пракурор Купрэньчык запрасіў для жанчыны два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядае суддзя Брэган.