У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынеслі прысуд 31-гадоваму ютуб-блогеру Аляксею Міхалкевічу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293. Мужчыну затрымалі ў снежні мінулага года "па падазрэнні ў датычнасці да масавых беспарадкаў". Міхалкевіч здымаў відэаролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі, якія размяшчаў на сваім Youtube-канале "Дызель", які ствараўся яшчэ ў 2016 годзе. За гэта мужчыну абвінавачваюць у навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі зброю і выбуховыя рэчывы, за што яму інкрымінуецца артыкул 295 КК. Мужчына на судзе не прызнаў віну, у тым, што навучаў людзей ва ўдзеле ў масавых беспарадках сваімі відэаролікамі, казаў, што гэта збройная тэма — хобі, якім не займаецца ўжо тры гады. Суддзя Сяргей Кацар асудзіў мужчыну да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое абвінавачванне запрашваў для яго пракурор Фёдар Сініцкі."Вясна" назірала за судом і распавядае абставіны гэтай справы. Аляксея Міхалкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў в. Дарошкі Мінскай вобласці 16 снежня мінулага года "па падазрэнні ў дачыненні да масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў Мінску". Дома і ў гаражы мужчыны правялі ператрус. Яго адразу ўзялі пад варту. Як паведамілі ў Следчым камітэце, падчас ператрусу ў Міхалкевіча знайшлі два віды сыпкіх рэчываў па 19 грам (кідальных выбуховых рэчываў), больш за тры тысячы гільзаў, больш за 70 будаўніча-мантажных патронаў кальцавога ўзгарання, больш за 400 капсулаў-узгаральнікаўрозныя віды самаробнай зброі і патронаў, у тым ліку два ваенных вінтовачных, матэрыялы для вырабу самаробных выбуховых прылад, а таксама аптычны прыцэл, паляўнічая дроб, электронныя шалі і многае іншае.

У судзе Бабруйска. Фота "Вячэрні Бабруйск" У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. Абвінавачанымі па справе праходзілі чатыры жыхара горада: Аляксандр НазаровічАляксандр Мар'ясаўАляксандр ГаўрылаўВіталь Васілевіч.

Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". Судовы канвеер не спыняецца. Людзей затрымліваюць дома і на працы, праводзяць вобшукі і канфіскоўваюць тэхніку, а потым асуджаюць да сутак ці велізарных штрафаў.

Суд Магілёўскага раёна 7 чэрвеня асудзіў 46-гадовага палітвязня Дзмітрыя Лукашэвіча да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта). Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек, якія адсылаюць да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі. Такі прысуд вынес суддзя Максім Курпачанка, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы "Вясны". У самым пачатку працэсу 4 чэрвеня дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў, што працэс прайшоў у закрытым рэжыме, патлумачыўшы, што сведкамі па справе будуць праходзіць людзі, якія замяшаныя ў іншым эпізодзе «справы лялек». Суддзя задаволіў хадайніцтва – пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Паліна Шарэнда-Панасюк  Сёмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі Еўрапейскай Беларусі, перадае "Наша ніва". 

У Судзе Цэнтральнага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня. Пра гэты суд піша "Палесская Вясна".

У Магілёўскім абласным судзе суддзя Ірына Ланчава ў закрытым судзе асудзіла семь палітвязняў: сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча – да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,  рэдактарку тг-канала "Мая краіна Беларусь" Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 25 траўня пасля абвяшчэння прысуду фігуранты справы ў клетцы скандавалі: "Верым! Можам! Пераможам!", пасля чаго Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага трымалі ў "бетонным стакане". Яшчэ да прысуду родным палітвязняў прапанавалі напісаць заявы на спатканне, пасля чаго Магілёўскі абласны суд задаволіў просьбы. "Вясна" сабрала расповяды родных фігурантаў гэтай справы аб спатканнях з палітвязнямі ў магілёўскай турме №4. Пасля суду жонцы Паўла Севярынца Вользе далі 2 гадзіны на спатканне з мужам — сустрэчу праз шкло з размовай праз тэлефон, піша Свабода. На спатканне Вольга ўзяла 3-гадовага сына Францішка, якога Павал не бачыў з 7 чэрвеня мінулага году, калі яго затрымалі непадалёк ад свайго дома пасля мітынгу каля Камароўскага рынку. Паводле Вольгі Севярынец, яны з мужам не гаварылі аб прысудзе і працэсе, а засяродзіліся на агульных сямейных справах.

Суд Мастоўскага раёна. У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў з парламентаў еўрапейскіх краінаў, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскага парламента. “Хросныя” з’явіліся ў Аляксандра Целешмана, Алеся Пушкіна, Арцёма Мядзведскага, Аляксея Раманава, Аляксея Самусенкі, Сяргея Ярашэвіча, Мікіты Літвіненкі, Мікалая Малюты, Рамана Сідзюка. jakop_dalunde.jpg

Уладзіслаў Бурын, скрыншот з відэа МУС Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.