Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо" Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

20-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Крымінальную справу супраць яго распачалі з-за таго, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамлення ў телеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі ў СІЗА-1. Па словах яго мамы Юліі, у ізалятары Ягора адзін раз наведаў расейскі амбасадар, які паабяцаў паспрыяць, каб да зняволенага дапусцілі лекараў, але гэта ўсё засталося абяцаннямі. Паводле інфармацыі мамы, запалохвання, фізічны гвалт і ціск на хлопца не спыніліся і на "Валадарцы" — "яму пагражаюць, што жывым з турмы не выйдзе". Юлія рыхтуе звароты ў Камітэты ААН па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання з сынам. Ягор зноў перадаў запіску на волю, у якой распавядае пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, пра падтрымку з волі і перажыванні пра былога сукамерніка Рыгора Кастусёва. "Вясна" публікуе словы палітвязня. Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Суд Асіповічскага раёна У судзе Асіповіцкага раёна 16 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ). На лаве падсудных – жыхар аграгарадка Лапіч Генадзь Казючыц.

У Вярхоўным судзе 15 чэрвеня была разгледжаная апеляцыйная скарга на прысуд палітзняволенага 45-гадовага бізнэсоўца з Мінску Аляксандра Троцкага. 5 сакавіка Мінгарсуд асудзіў яго за наезд на супрацоўніка ДАІ як за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу палітвязня без задавальнення — у хуткім часе яго этапуюць для адбыцця пакарання ў калонію на 10 год. Сам Аляксандр на разглядзе сваёй скаргі не прысутнічаў — ні асабіста, ні праз скайп. Месяц таму яго перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4. Жонка і сын Аляксандра змаглі сустрэцца з ім у турме на наступны дзень пасля паседжання ў Вярхоўным судзе. Родныя распавялі "Вясне", як адчувае сябе палітвязень і што яго турбуе цяпер. Па словах сына Аляксандра, ён адчувае сябе параўнальна нармальна. Цяпер яго ўжо не змяшчаюць у карцар, але пра прычыны ранейшых спагнанняў нічога невядома. 

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі Мінск, 16 чэрвеня 2021 г.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі ў сувязі з асуджэннем да пазбаўлення волі Сяргея Моніча Мінск, 16 чэрвеня 2021 г.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска за падзеі 18 кастрычніка мінулага года ў Мінску на "Партызанскім маршы" судзяць 53-гадовага Мікалая Дзянісевіча. Мужчыну абвінавачваюць па трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзянісевічу інкрымінуецца закідванне камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі на Партызанскім праспекце, 81 службовых транспартаў сілавікоў Mercedes-Benz sprinter, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза". Гэтыя дзеянні мужчыны кваліфікавалі як пагрозы прымянення гвалту да сілавікоў і пашкоджанне маёмасці на 5 728 беларускіх рублёў. Пацярпелымі па справе выступаюць 13 супрацоўнікаў "Алмазу", двое з якіх прыйшлі на суд у балаклавах. Дзянісевіч на судзе віну прызнаў у поўным аб'ёме, аднак патлумачыў, што ён зрабіў два сімвалічныя кідкі ў бусы з сілавікамі, якія з'язджалі, каб "прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў". Справу разглядае суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Валерыя Таратынка. "Вясна" назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы. Мікалая Дзянісевіча адразу затрымалі 23 кастрычніка на 72 гадзіны. Пасля заканчэння тэрміну яго адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Але 21 красавіка мужчыну зноў затрымалі і заключылі пад варту.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі Аляксандра Савосціна, якога прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч, бок абвінавачання падтрымала пракурор Кунцэвіч. Перад абвяшчэннем прысуда пракурора змянілі. Савосцін вызвалены ў залі суда. Пазоў Мінсктранса на 21 тысячу 831 рубель 69 капеек вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Прысудам суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Міхаіл Добыш прызнаны вінаватым у тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў маёра міліцыі І. Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да І. Міцуры, якая выявілася ў «псіхалагічным уздзеянні і запалохванні, падаўленні яго волі пры асабістым выказванні славесных пагроз аб прымяненні фізічнага гвалту, пры гэтым пацярпелы меў рэальныя падставы баяцца ажыццяўлення гэтых пагроз». Пацярпелы паведаміў, што пасля падзей жніўня 2020 года знаходзіўся ў неспакойным стане, бо на яго нумар тэлефона прыходзілі абразы і пагрозы; ён памяняў нумар тэлефона, "аднак яго не пакідала пачуццё страху за сваё жыццё і здароўе, а таксама яго блізкіх". Ён сцвярджаў, што 17 верасня ён каля крамы сустрэў былога калегу Параскевіча, з якім падтрымліваў добрыя адносіны, але той насцярожыў яго, задаўшы двойчы пытанне "Ты яшчэ жывы?", перапытаў аб месцы працы і, у чым ён упэўнены, перадаў гэтыя звесткі Добышу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: