Леанід Судаленка і Саша Кулаева ў Парыжы. Фота з архіва Сашы Кулаевай Старэйшая экспертка па правах чалавека і грамадзянскай супольнасці, праваабаронца Саша Кулаева напісала адкрыты ліст з віншаваннямі праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленку, якому сёння спаўняецца 55 год.

Канстанцін Міхальцоў у судзе. 22 верасня суд Рэчыцкага раёну прызнаў Канстанціна Міхальцова вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх яго абвінавацілі, піша "Палеская Вясна". 

Пасля прысуда. У цэнтры з аранжавым пакетам — Расціслаў Шавель. Злева ад яго — Вадзім Шашура У судзе Заводскага раёна Мінска 22 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных трое – 20-гадовыя Вадзім Шашура, палітвязень Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў

Павел Яіцкі. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага жыхара сталіцы Паўла Яіцкага: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Палітвязня вызвалілі ў залі суда. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па арт. 342 КК РБ.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" «Гомельская Вясна» апублікавала вытрымкі з лістоў палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленка да гомельскага актывіста Васіля Палякова, дзе ён распавёў, што адбываецца на закрытым працэсе.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org У судзе Савецкага раёна г. Мінска 21 верасня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Фурса і Наталлі Шэпель, якіх вінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК).

Артур Хацько. Фота з сацыяльных сетак. Суд Заводскага раёна 21 верасня вынес прысуд па крамінальнай справе ў дачыненні да палітвязня Артура Хацько, якога вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 20 і 21 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Ленінскім судзе Брэста 21 верасня да трох месяцаў арышту па арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў) асудзілі мясцовага актывіста Дзмітрыя Андрасюка. Ён праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Як распавёў актывіст брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі. Прысуд актывісту вынес суддзя Аляксандр Семянчук. "На папярэднім следстве я быў у лістападзе на допыце ў ГУБАЗіК (па заданні СК), даваў паказанні. Ездзіў у Магілёў да першага пасяджэння на 11.02.

Расціслаў Шавель. Фота "Нашай Нівы" У судзе Заводскага раёна Мінска 20 верасня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы ў  арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).