Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 21 красавіка 2022 г.

Ала Раманенка У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах,прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, аказваецца ціск на палітвязняў. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 21 красавіка 2022 года

PEN America выпусціў трэцяе выданне выданне штогадовага Індэксу «Права пісаць» (Freedom to Write Index), у якім прыводзіцца падлік пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, што ўтрымліваліся ў турмах ці пад вартай на працягу 2021 года ў сувязі з іх пісьменніцкай дзейнасцю ці рэалізацыяй іншым чынам свайго права на свабоду выказвання меркавання. Адна з частак прысвечаная Беларусі.

C 19 па 26 красавіка праходзіць Чарнобыльскі тыдзень. Гэта серыя мерапрыемстваў, мэта якіх — распавесці пра наступствы аварыі на ЧАЭС і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. 26 красавіка — не толькі дзень трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, але і дзень заснавання праваабарончага цэнтра «Вясна» ў 1996 годзе (і гэта не супадзенне — пра гісторыю ўзнікнення арганізацыі чытайце тут).

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

Будынак КДБ ў Мінску. Фота www.fotex.biz У аўторак, 19 красавіка, з’явілася інфармацыя пра ператрусы ў офісах і кватэрах лідэраў незалежных беларускіх прафсаюзаў, затрыманыя кіраўнікі і актывісты прафсаюзнага руху. Што вядома праваабаронцам пра затрыманых на гэты дзень?

У Віцебскім абласным судзе яшчэ ў лютым да сямі з паловай гадоў калоніі асудзілі 52-гадовага жыхара Полацку Анатоля Мацулевіча. За стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому» яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Мужчына пад вартай утрымліваецца ўжо дзесяць месяцаў. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Яўген Буруноў. Анатолю Мацулевічу інкрымінавалі стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому», які МУС прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем 26 лістапада мінулага года. Хоць затрымалі Мацулевіча за пяць месяцаў да гэтага — 11 чэрвеня 2021 года. 26 чэрвеня яго ўзялі пад варту ў межах арт. 130 Крымінальнага кодэкса і адправілі ў СІЗА-2. 18 лістапада супраць Анатоля ўзбудзілі яшчэ крымінальную справу па арт. 293 КК. 26 лістапада у Мацулевіча сканчываўся магчымы тэрмін утрымання пад вартай, але следчыя не маглі яго адпусціць, таму была ўзбуджаная крымінальная справа яшчэ па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Скрыншот з камеры назірання з месца "злачынства" 15 красавіка 2022 года ў судзе Гомельскага раёна да года пазбаўлення волі кожнага асудзілі 26-гадовых Сяргея Алейнікава і Яна Аляксейчыкава. Суддзя Тамара Застаўнецкая прызнала іх вінаватымі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.