Амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтэрмат і Андрэй Палуда. Фота: spring96.org Відэазварот амбасадара Швейцарыі ў Беларусі Клода Альтэрмата да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Яўген Кузьмянкоў. Суд Савецкага раёна Мінска 8 кастрычніка вынес прысуд па справе Яўгена Кузьмянкова. Яго абвінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 КК РБ - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Ілюстрацыя @pravsha.art У судзе Клецкага раёна 7 кастрычніка за надпіс "Жыве Беларусь" на прыпынку "Ляцешын" па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў) да трох месяцаў арышту асудзілі 45-гадовага Сяргея Цімахая.

Нікаля дэ Лакост. Фота з сайта: by.ambafrance.org Амбасадар Францыі у Беларусі Нікаля дэ Лакост у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі выступіў з відэазваротам за скасаванне гэтага віда пакарання.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Святлана Бараноўская пасля прысуду У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 7 кастрычніка агучылі прысуд Святлане Бараноўскай, якую вінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – дзевяці супрацоўніц АМАП.

На працягу апошняга года беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўвесь час зазнаюць ціск і пераслед: дыскрэдытацыя ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, крымінальныя справы ў адносінах да грамадзянскіх актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні, прымусовая ліквідацыя. На сённяшні дзень вядома пра прымусовую ліквідацыю больш як 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Сярод ліквідаваных установаў вялікая колькасць праваабарончых арганізацый. Яшчэ ў ліпені 2021 года прынятае рашэнне аб прымусовай ліквідацыі такіх праваабарончых установаў, як Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта", Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Цэнтр прававой трансфармацыі, Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт". 9 жніўня 2021 года Вярхоўным судом прынятае рашэнне аб ліквідацыі РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", 27 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 30 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Экадом", 30 верасня — РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", 5 кастрычніка — Грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва". Таксама 5 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АСГА "Звяно". Акрамя таго, прынятыя рашэнні аб ліквідацыі таксама шэрагу іншых арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на абарону правоў уразлівых груп.

Выбухі каля Стэлы 9 жніўня. Фота Уладзя Грыдзіна. Суд Савецкага раёна Мінска 7 кастрычніка разглядае справу Яўгена Кузьмянкова. Яго вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Ілля Дубскі. Фота з сацыяльных сетак. У Магілёве 7 кастрычніка абвясцілі прысуд 24-гадоваму жыхару Асіповічаў Іллі Дубскаму, які абвінавачваўся ў пагрозе гвалту ў дачыненні да сілавікоў і распальванні сацыяльнай варожасці.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за сёмае і восьмае кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: