Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Гомеля 29 кастрычніка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Яўген Хар’янаў і Уладзіслаў Верасаў У судзе Жлобінскага раёна 28 кастрычніка разгледжаная яшчэ адна крымінальная справа па абвінавачванні мясцовых жыхароў Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка вынеслі прысуд Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх вінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса).

Рык Дамс. Фота pace.coe.int Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рык Дамс "рашуча асудзіў" рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі, піша БелаПАН. Дамс заклікаў беларускія ўлады "ў поўнай меры паважаць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама ўсе іншыя правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь".

Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Фота Радыё Свабода Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных выступаў, якія прайшлі ў Беларусі ў 2020 годзе. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Больш за год валанцёр “Вясны” Андрэй Чапюк утрымліваецца ў СІЗА. За гэты час ён прачытаў 55 кніг, заканспектаваў тры агульныя сшыткі па кнізе па праграмаванні і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Ягоная дзяўчына Алена распавядае: прага да ведаў і ўседлівасць заўсёды былі моцнымі бакамі хлопца. Але першае, што яна адзначае, калі просіш яе распавесці пра Андрэя, – ягоную дабрыню і гатоўнасць прыйсці на дапамогу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 27-28 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Гомеля 27 лістапада працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

У МІнску каля Стэлы 9 жніўня 2020 года. Фота: АР У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 кастрычніка разглядаецца крымінальная справа касіра-кантралёра Яніны Сяргейчык. Яе вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Дзяніс Бацян Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе Дзяніса Бацяна, па абвінавачванні яго ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).