Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Гомеля 13 лістапад працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

У распараджэнні Праваабарончага цэнтра "Вясна" аказаўся гуказапіс пасяджэння Савета Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, якое адбылося 9 лютага 2021 года — за тыдзень да пачатку разгляду судом крымінальнай справы Бабарыкі (разгляд па сутнасці пачаўся 17 лютага 2021 года). З тых фрагментаў, якія прыводзяцца ў публікацыі, можна ўявіць, якое цэнзураванне ажыццяўляе дысцыплінарны орган мінскіх адвакатаў і наколькі ўмовы працы адвакатаў па волі кіраўніцтва адвакатуры далёкія ад стандартаў права чалавека на абарону і справядлівы судовы разгляд. Бо калі на адваката перад пасяджэннем аказваецца каласальны ціск, далёка не кожны потым зможа незалежна і прынцыпова ажыццяўляць абарону ў працэсе без асцярогі надыходу негатыўных наступстваў.  Палітычна матываваная крымінальная справа ў дачыненні да экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка", а цяпер палітычнага зняволенага Віктара Бабарыкі, зрабілася знакавай у гісторыі Беларусі з шэрагу прычынаў. Гэта і вялізная падтрымка асобы Бабарыкі на этапе збору подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты, і шматлікая ініцыятыўная група з ліку паспяховых менеджараў і дасведчаных IT-спецыялістаў. Ідэі праграмы Віктара Бабарыкі пра добрасумленную канкурэнцыю ў палітыцы, пра ўмовы з боку дзяржавы для свабоднага развіцця асобы, пра важнасць права як рэгулятара грамадскіх адносінаў, пра тое, што пераважная большасць беларусаў саспелі да зменаў і да таго, што ўлада ў краіне павінна змяняцца ў выніку канкурэнтных выбараў, знайшлі вялікі водгук у насельніцтва.

Аляксандр Дабрыянік Суд Савецкага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Дабрыяніка па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Генадзь Мажэйка. Фота: Еўрарадыё. Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), паведамляе "Ніша Ніва".

У судзе Савецкага раёна Мінска вынеслі рашэнне па грамадзянскай справе па пазову “Мінсктранса“ адразу да 17 палітвязняў і асуджаных па палітычных матывах. Суд спаганяў шкоду ў памеры 21 667 рублёў 87 капеек за "перакрыццё дарог" у Мінску 10 жніўня з Івана Красоўскага, Дзмітрыя Дубкова, Сяргея Брыля, Рыгора Давыдава, Арцёма Хвашчэўскага, Аляксея Мельнікава, Ганны Сунгуравай, Аляксандры Патрасаевай, Анастасіі і Вікторыі Міронцавых, Аляксандра Савосціна, Ігара Рудчыка, Арцёма Саўчука, Яраслава Збароўскага, Іллі Гагіева, Віктара Сядова і Дзмітрыя Кубарава. Інтарэсы “Мінсктранса“ на судзе прадстаўлялі Раман Прановіч, Святлана Бадзькова і Наталля Рыбак. Справу разглядала суддзя Марыя Ляшкевіч з удзелам пракуроркі Ганны Шляхтавай. "Вясна" распавядае, як з 17 чалавек, якія былі ў розных месцах сталіцы 10 жніўня, спаганялі шкоду за "перакрыццё дарог" у Мінску за адну гадзіну. Вядома, што справы некаторых з асуджаных пачалі разглядаць яшчэ ў траўні ў розных судах Мінска, але суддзі накіроўвалі іх справы ў суд Савецкага раёна, каб аб’яднаць у адну за падзеі 10 жніўня. Увесь грамадзянскі суд па гэтаму пазову заняў толькі тры працэсы. З адказнікаў па справе асабіста ўдзельнічаў толькі адзін чалавек — Савосцін, якога асудзілі да "хатняй хіміі". Усе астатнія, акрамя Красоўскага, які пасля прысуду з'ехаў за мяжу, цяпер адбываюць пакаранні ў калоніях і на "хіміях". У працэсе прадстаўлялі інтарэсы палітвязняў толькі два адвакаты — Арцёма Саўчука і Анастасіі Міронцавай. 

Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец паведамілі праваабаронцам «Вясны» пра тое, што яны атрымалі паведамленні ад адвакаткі Наталлі Мацкевіч пра тое, што загадам Міністэрства юстыцыі ад 12 кастрычніка 2021 яна адхіленая ад выканання прафесійных абавязкаў з 13 кастрычніка ў сувязі з распачатай у дачыненні да яе дысцыплінарнай справы. Таму ў сапраўдны момант не можа аказваць ім юрыдычную дапамогу па заключаных дамовах.  Цяпер яе кліенты не змогуць разлічваць на прафесійную абарону аднаго з самых аўтарытэтных абаронцаў у сувязі з рашэннем Мінюста да таго моманту, пакуль дысцыплінарная справа не будзе разгледжана МГКА.

Марфа Рабкова. Фота: з асабістага архіва Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала ліст з СІЗА, у якім распавяла пра год у турме, свае дасягненні ў фізічных практыкаваннях і кнігі, якія прачытала апошнім часам.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 12 кастрычніка 2021 г.

Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).