Катал Бэры, дэпутат ніжняй палаты парламента Ірландыі Катал Бэры, ірландскі дэпутат і сімвалічны “хросны” палітвязня Арцёма Баярскага ў межах кампаніі Libereco #WeStandBYyou, расказаў пра справу беларускага палітвязня падчас выступу ў ірландскім парламенце 3 лістапада. Гэта стала магчымым дзякуючы дэбатам, арганізаваным на апошнім пасяджэнні Еўрапейскага савета.

Больш за год штодзённа ўлады Беларусі працягваюць «барацьбу» з беларусамі, якія да гэтага часу выказваюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Іх затрымліваюць, а ў іх дамах праводзяць ператрусы і канфіскоўваюць тэхніку. Апошнім часам хваля рэпрэсій накрыла тых, хто перасылае навіны ў асабістыя паведамленні іншым людзям з так званых «экстрэмісцкіх» каналаў. Беларусаў затрымліваюць на працы, перад пачаткам хакейнага матчу, дома і нават у кавярні. Іх абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў», «хуліганстве», «непавінавенні міліцыянтам» і «несанкцыянаваных пікетаваннях». У кастрычніку беларускія суддзі паспелі асудзіць мінімум 65 чалавек, шасцярых з каторых пакаралі штрафамі на агульную суму 5 360 беларускіх рублёў (185 базавых велічыняў), і мінімум 59 чалавек арыштавалі агулам на 892 сутак. Больш за палову з іх пакаралі па арт. 19.11 КаАП – распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. «Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў кастрычніку. У сярэдзіне лета дадому да 16-гадовага студэнта каледжа прыйшлі з ператрусам, пасля якога ў хлопца канфіскавалі тэлефон. У яго прыватных перапісках міліцыянты знайшлі рэпосты з некалькіх «экстрэмісцкіх» каналаў: «BYPOL», «Беларусь головного мозга», «МотолькоПомоги», «Luxta». За гэта ў Маскоўскім РУУСе на яго склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). На судзе студэнт прызнаў сваю віну і растлумачыў, што не ведаў пра тое, што ўсе гэтыя каналы прызнаныя «экстрэмісцкімі», таму проста дзяліўся з сябрамі навінамі. У выніку, суддзя Маскоўскага раёна Мінска Сяргей Кацар пакараў 16-гадовага хлопца штрафам у памеры 290 рублёў (10 базавых).

Пратэст 9 жніўня ў Мінску. Фота Таццяны Зяньковіч EPA/Scanpix/Leta У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада да трох гадоў "хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі 33-гадовага палітвязня Алега Буйкевіча. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня мінулага года на праспекце Пераможцаў: выкрыкваў лозунгі, блакаваў дарогу "счэпкай" з іншымі пратэстоўцамі. Пасля двух з паловай месяцаў знаходжання пад вартай Алега адпусцілі на волю да накіравання на "хімію".

У Мінску каля Стэлы 9 жніўня 2020 года. Фота: АР У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 3 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 30-гадовага Віталя А., якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Дунья Міятавіч Камісар па правах чалавека Савета Еўропы Дуня Міятавіч адрэагавала на прысуд праваабаронцам Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіца.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 4 лістапада 2021 г.

Ілюстрацыйнае фота. 3 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна распачаўся разгляд крымінальнай справы аб грубым парушэнні грамадскага парадку ў дачыненні да 48-гадовага Сяргея Ключанскага.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 3-4 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

25-гадовага палітвязня Ціхана Осіпава асудзілі на 11 гадоў зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. "Вясна" паразмаўляла з жонкай Ціхана Вольгай і ягонай маці Святланай Аляксандраўнай. Яны распавялі пра тое, як у дзяцінстве ён будаваў замак з Lego для хатняга пацука, як прыдумаў і змадэляваў праект сваёй кухні, а яшчэ пра тое, як у іх атрымліваецца даваць рады сітуацыі.