Праваабаронца Уладзімір Лабковіч ужо 20 год з’яўляецца сябрам “Вясны” і амаль столькі ж — каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у Беларусі. Мэта кампаніі — незалежнае і непрадузятае назіранне за тым, ці было рэалізавана ў беларусаў іх права абіраць і быць абраным падчас розных выбараў. Акрамя гэтага Уладзімір Лабковіч мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. І сёння, у дзень народзінаў правабаронцы, які ён сустракае за кратамі, калегі зняволенага “вясноўца” ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.

Магілёўскі абласны суд 7 кастрычніка прызначыў пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 24-гадоваму асіпаўчаніну Іллю Дубскаму. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да сілавікоў) і 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) за 16 каментароў у тэлеграм-каналах "Осиповичи для жизни" і "Минск 97%", а таксама за галасавое паведамленне з пагрозамі ў Viber маёру спецназу. Сярод пакінутых каментары: "позор МВД и военным", "мусорье поганое", "все уже на пределе", "кидать в него камень" і іншыя. Першае апытанне Дубскага па факце пакінутых ім каментароў у тэлеграм-каналах адбылося ў ІЧУ Асіповічаў, дзе ён адбываў 13-сутачны арышт па артыкуле 24.23 КОАП. Паводле слоў сваякоў, адтуль ён выйшаў "з апёкамі ад цыгарэт на целе, на руках". На судзе агучылі вынікі экспертызы, якая пацвердзіла, што напісанне каментароў абумоўлена наяўнасцю ў Іллі псіхічнага захворвання. Крымінальную справу разглядала суддзя Магілёўскага абласнога суду Ірына Ланчава. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра крымінальную справу і суд над асіпаўчанінам. Іллю Дубскаму з Асіповічаў — 24 гады. З іх два гады ён ужо паспеў адбыць у калоніі па наркатычным артыкуле 328 КК за “закладкі”. Пасля гэтага ён яшчэ раз трапіў у сістэму ДВП МУС — адбываў тры з паловай гады "хіміі" за злоснае хуліганства, выйшаў па амністыі.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю 22 і 23 кастрычніка пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна, але на іх склалі новыя пратаколы. Сёння над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. 21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. На гэты раз пратакол на Анастасію склалі за перасыл мужу 21 чэрвеня паведамлення з канала «Hехта». Сваю віну дзяўчына прызнала цалкам. Яна растлумачыла, што на той момант яна не ведала, што канал унесены ў спіс «экстрэмісцкіх». Адвакатка звярнула ўвагу суддзі на шматлікія памылкі ў матэрыялах справы, але суддзя на гэта не адрэагавала. Справу Анастасіі суддзя Шоцік разглядзела за 12 хвілін.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка вынеслі прысуды двум фігурантам "пінскай справы". Палітзняволенага Іллю Бохана і Сцяпана Дразда суддзя Андрэй Грушко прызнаў вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і асудзіў да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі адпаведна. Менавіта такое пакаранне запрасіла для іх пракурорка Алена Ціхановіч. Гэта ўжо трэцяя асуджаная група па "пінскай справе" — агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску з 9 на 10 жніўня пазбавілі волі 26 чалавек. "Вясна" распавядае, што вядома пра суд над трэцяй групай фігурантаў гэтай гучнай справы. Як піша "Брэсцкая вясна", паводле версіі абвінавачвання, Сцяпана Дразда абвінавацілі ў замахах (але не ўдараў) рукамі, адным удар ыпа міліцэйскім шчыце, які ў сваю чаргу зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы. Згодна з зачытаным на судзе выніку медэкспертызы ад 12 жніўня 2020, у Паліводы "выяўленая рана на левай назе даўнасцю ад 2 да 6 сутак. Дзяржабвінавачванне заявіла, што "не выключае яе ўтварэнне ад удару Драздом па шчыце і пасля па гэтай назе". Відэа з ударам нагой па шчыце мелася ў матэрыялах справы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 21 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыя commarts.com У Беларусі на дадзены момант налічваецца 812 палітвязняў – людзей, якіх пазбавілі волі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Самы просты і даступны для кожнага спосаб падтрымкі іх з’яўляецца напісанне лістоў салідарнасці. “Вясна” папрасіла двух беларусак – шматдзетную маці і пенсіянерку, якія адправілі за краты дзясяткі лістоў і паштовак, распавесці свае гісторыі: што іх матывуе пісаць, якія адказы атрымліваюць ад палітвязняў і чаму гэты спосаб падтрымкі вязняў яны лічаць важнымі.

Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі У судзе Жлобінскага раёна 21 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК РБ). На лаве падсудных - двое мясцовых жыхароў: палітвязні Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі.

Брэст 10 жніўня. Фота: "Брэсцкая газета" Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек: некаторых мужчын перамясцілі з іншых партый праз хваробу, таксама ў гэты працэс уключылі затрыманых падчас перасячэння мяжы з Літвой Руслана Волкава і Глеба Раманава. Усіх іх судзяць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

У палітзняволенай Наталлі Хершэ з'явілася праблема, звязаная са здароўем. У яе пачалі выпадаць валасы: хутка і ў вялікай колькасці, але адпаведныя лекі перадаць пакуль немагчыма. Пра гэта распавёў брат Наталлі Генадзь Касьян. У Наталлі Хершэ адбыўся гарманальны збой. Яшчэ ў Швейцарыі ўрач Наталлі прызначыў ёй дзеля гэтага спецыяльны прэпарат. Але  урач магілёўскай турмы (дзе зараз адбывае пакаранне Наталля) не палічыла патрэбным прызначыць ёй гэты ж прэпарат. Хаця Наталля Хершэ яе вельмі пра гэта прасіла, адзначае Генадзь. Таму гэты прэпарат перадаць для Наталлі ў турму пакуль немагчыма.

Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, нялюдскага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных выступаў, што адбыліся ў Беларусі ў 2020-м годзе. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.