Палітзняволены тэхнік-праграміст з Сеніцы Алег Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда тры тыдні назад. 13 кастрычніка 2021 года суддзя Аляксей Карпачоў пазбавіў яго волі на два гады: паводле версіі абвінавачвання, мужчына размясціў у тэлеграм-канале некалькі негатыўных паведамленняў "зняважлівага характару" на адрас Лукашэнкі.

У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Ілюстрацыйнае фота з суполкі "Фатографы супраць" У судзе Цэнтральнага раёна 5 лістапада вынеслі прысуд Вадзіму Вінаградаву, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня.

5 лістапада суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Міхаіл Макарэвіч правёў пасяджэнне над чатырма паручыцелямі праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага. У выніку рашэннем суда накладзены грашовыя спагнанні: у дачыненні да двух паручыцелей Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2 900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцелей Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5 800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7 250 беларускіх рублёў). Гэтае рашэнне можа быць абскарджана цягам 10 дзён.

Аляксандр Сафонаў у судзе. Фота: "Віцебская Вясна". Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 5 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебска. Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовы цясляр аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў.

Памочніца Леаніда Судаленкі Таццяна Ласіца, асуджаная разам з ім 3 лістапада, сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі. Пра гэта "Вясне" паведаміла Марыя Тарасенка. "Вясна" не прыводзіць назву дыягназу Таццяны, аднак ведае пра яго (са слоў Марыі Тарасенка, якая прысутнічала на судзе). Акрамя таго, у Таццяны зменшыўся гемаглабін і яна пакутуе ад анеміі.

35 дзяржаваў-сябраў АБСЕ ініцыявалі запуск Венскага механізму ў сувязі з сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, піша reform.by. Адпаведны ліст быў накіраваны Андрэю Дапкюнасу, пастаяннаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ. Тэкст ліста апублікаваны на сайце МУС Вялікабрытаніі.

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). На мінулым тыдні больш за ўсё судзілі за абразы і здзекі з дзяржаўных сімвалаў. У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 1 лістапада вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Алега Міхальцэвіча, якога вінавацілі ў паклёпе (арт. 188 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 лістапада паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі" асудзілі 23-гадовага палітзняволенага праграміста Мікіту Зіміна. Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня. Пасля двух з паловай месяцаў пад вартай ён выйшаў на волю. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта Зімін "з мэтай выказвання палітычных поглядаў і распальвання варожасці ў грамадстве ўзяў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, неаднаразова не падпарадкоўваўся супрацоўнікам. 10 жніўня 2020 не слухаў патрабаванні супрацоўнікаў вызваліць зялёную зону для свабоднага праходу грамадзян, блакаваў каля "Рыгі" праезд транспарту"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на іх. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара трэцяга лістапада галадаюць дзесяць жанчын. Прычын хапала і да гэтага: больш за год арыштантам не перадаюць передачы, у душ і на шпацыр не водзяць, камеры перапоўненыя, лекі не выдаюць, а неабходную медыцынскую дапамогу ў сувязі з COVID-19 не аказваюць. З сярэдзіны кастрычніка на дзяўчат з камеры №15 пачаўся ціск з боку адміністрацыі: у іх забралі ўсю верхнюю вопратку, на якую арыштанткі маглі выкарыстоўваць у якасці матрацаў. Тыя рэчы, якія жанчыны паспелі ўзяць у рукі, забралі і дадалі ў спіс арыштаваных рэчаў. Усё астатняе — у смецце. З 1 лістапада дзяўчынам не давалі туалетную паперу. У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. У камеры, акрамя журналісткі Ірыны Слаўнікавай, да ўчорашняга дня сядзела і палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева, на якую склалі новы пратакол і перавялі з ЦІПа ў ІЧУ. Былыя арыштанткі распавялі, што цяпер адбываецца ў камеры №15 ЦІП на Акрэсціна. Як стала вядома праваабаронцам, такую дрэнную рэакцыю ў адміністрацыі ЦІПа выклікала нядаўняя скарга на ўмовы ўтрымання адной з былых арыштантак.  Падчас "шмону" намеснік начальніка ЦІПа, заявіў, што скаргі, якія арыштаваныя пішуць пасля вызвалення, не дзейнічаюць. Пры гэтым дадаў, што ўмовы ўтрымання будуць пагаршацца, каб "адвучыць" пісаць скаргі. Таксама ён паабяцаў, што зробіць у камеры толькі сем градусаў цяпла.