Фота "Радыё Свабода" У Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня, вядомага беларускага мастака і перфомера Алеся Пушкіна. Яго абвінавачваюць у здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні  расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Ілюстрацыйнае фота. 4 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Аляксандра Базарава. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні».

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org 3 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Аляксандра Бялевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

9 сакавіка ў Мазыры да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Антона Кошчанку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне запрасіў прадстаўнік пракуратуры Ярмоленка. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Новікава.

Фота: Associated Press У апублікаваным сёння дакладзе ўпраўлення ААН па правах чалавека вядзецца гаворка аб тым, што ў  Беларусі працягваецца ціск урада на апанентаў, грамадзянскую супольнасць, журналістаў і адвакатаў, што прывяло да парушэння асноўных правоў чалавека дзясяткаў тысяч жыхароў і да неспрыяльных наступстваў у жыцці вялікай колькасці іншых людзей, пры тым, што няма ніякіх сведчанняў таго, што злачынцы прыцягнутыя да адказнасці.

Пасля пачатку вайны затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" 6 сакавіка пісала, што з-за дыверсій ("рэйкавай вайны") і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі, па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя воінскія эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў. Затрыманым інкрымінуюць падтрыхтоўку да акта тэрарызма, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтых справах. Як паведамляла МУС, з 28 лютага на 1 сакавіка на тэрыторыі Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей зафіксавана тры факты знішчэння сігнальнага абсталявання, блакавання чыгуначных шляхоў.  Супраць затрыманых узбуджаюць крымінальныя справы па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызма).

Павел Крашакоў. Жыхар Салігорска Павел Крашакоў, які быў асуджаны 20 снежня 2021 года суд Салігорскага раёна да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 з паловай гады па арт 342 і 363 Крымінальнага кодэкса, даслаў сваёй маці чарговы ліст. У ім размова йдзе пра магчымасць памілавання.

Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 8 і 9 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў вынікі рэферэндуму па ўнясенні правак у Канстытуцыю – за змены ў асноўны закон краіны выказаліся 82,86% удзельнікаў рэферэндуму. 4 сакавіка Лукашэнка падпісаў "рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму". Пры гэтым "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што вынікі галасавання рэферэндуму не былі апублікаваныя на сайтах аблвыканкамаў, гарвыканкамаў і райвыканкамаў. Упершыню за ўсе гады праведзеных выбараў не публікуецца інфармацыя аб выніках галасавання па Гродзенскай вобласці. Так, на сайтах Гродзенскага аблвыканкама, гарвыканкама, 17 райвыканкамаў вобласці, Кастрычніцкай і Ленінскай адміністрацый Гродна адсутнічала інфармацыя пра дату пасяджэнняў выбарчых камісій па сцвярджэнні пратаколаў, вынікаў галасавання па рэферэндуму. Не апублікаваныя таксама на сайтах вынікі галасавання.

Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 6 і 7 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: