Сёння ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму былому памочніку пракурора Першамайскага раёна сталіцы Яўгену Бабаку. Суддзя Валянціна Зенькевіч абвінаваціла яго па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), і прызначыла чатыры гады пазбаўлення волі, піша "Наша Ніва". Дзяржабвінавачванне падтрымлівала Аліна Касьянчык. Сам працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу красавіка фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За красавік колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 56 чалавек. Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу сакавіка фіксаваў захаванне тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За сакавік колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 42 чалавекі.

12 траўня 2022 года палітзняволенага Віктара Фенчука прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу ў судзе Маскоўскага раёна разгледзела суддзя Алена Мурашка. 

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 12 траўня 2022 г.

На лаве падсудных быў Яўген Іваноўскі. Мужчыну абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Сяргей Манько. Першае слуханне па гэтай справе было прызначана яшчэ на 28 красавіка. Але яго перанеслі на 5 траўня, бо абвінавачаны сцвярджаў, што пастанову аб прызначэнні разгляду справы ён атрымаў толькі напярэдадні самога суда, а не прынамсі за 5 дзён, як належыць.

Андрэй Чапюк — палітзняволены валанцёр праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яго затрымалі 2 кастрычніка 2020 года — з тых часоў Андрэй знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, а нядаўна над ім распачаўся суд. На пачатку лютага 2021 г. у СІЗА-1 трапіў і праваабаронца Алег Граблеўскі. Ён правёў там амаль паўгода, і большую частку — у адной камеры з Андрэем Чапюком. Як жыве Андрэй Чапюк на Валадарцы? Успамінамі пра гэта Алег Граблеўскі падзяліўся з “Вясной”.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 11 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры невысветленных абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення. 

Генадзь Фядыніч у Менгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна". Больш за 20 дзён прайшло з моманту затрымання 19 красавіка лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Дагэтуль інфармацыі па справе пераследу прафсаюзных актывістаў следчыя органы не даюць.