Мінскі гарадскі суд 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на чарговага незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.
Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае суддзя Алена Ананіч.
Палітзняволенага журналіста Аляксандра Любянчука затрымалі 26 траўня 2022 года пасля ператрусу ў ягоным доме.
Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
З лістоў журналіста на волю вядома, што ў СІЗА №1 Мінска, дзе яго ўтрымлівалі да суда, у Любянчука значна пагоршылася здароўе.
Па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў зараз у зняволенні знаходзіцца 32 прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя.
Будзе дапоўнена.
Крыніца: У Мінску па "экстрэмісцкім" артыкуле пачалі судзіць журналіста Аляксандра Любянчука