13.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Кірыл Суслін. У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага чакаецца вынясенне прысуду па справе 31-гадовага жыхара абласнога цэнтра Кірыла Сусліна за каментары па “справе Зельцэра”.

Судовы працэс, які пачаўся 6 лютана, вядзе суддзя Віталь Кулеш. 

Палітзняволены Кірыл Суслін быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі  супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са Следчай турмы № 8 у мінскі СІЗА-1, а напрыканцы снежня мінулага года перавялі ў гродзенскую Турму № 1.

Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), 

ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці):

 ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

У лісце да маці палітвязень пісаў, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

Крыніца: У Гродна вынесуць прысуд Кірылу Сусліну, абвінавачанага па "справе Зельцэра"