- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 26 красавіка разглядаецца крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.1 арт 130), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў праваабарончага цэнтра “Вясна”. У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце “Чарнобыльскі шлях”. Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Так з’явілася “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кобрынскага раёну 5 красавіка асудзілі Аляксея Гуліна паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алла Богнат прызначыла Аляксею адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк 26 красавіка 2023 года — 37 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі і 27 гадоў з дня заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна". Таму вясноўцы зладзілі акцыю ў Вільні, у якой выкарысталі лозунгі з плакатаў "Чарнобыльскага шляху" за ўсю гісторыю яго правядзення.
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-26 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі "Чарнобыльскі шлях" у Беларусі мае 34-гадовую гісторыю. Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання. З тых часоў “Чарнобыльскі шлях” бесперапынна становіцца для ўладаў нагодай для рэпрэсій.
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, справа Вясны Ад моманту свайго стварэння ў 1996 годзе праваабарончая арганізацыя “Вясна 96”, а затым і праваабарончы цэнтр “Вясна”, метадычна і бязлітасна пераследваліся беларускімі ўладамі за сваю легітымную дзейнасць. Праз крымінальны пераслед, затрыманні, збіццё, ператрусы, арышты і штрафы, блакаванне інфармацыйных рэссурсаў, запалохванні неаднаразова прайшлі многія сябры арганізацыі. Поўны пералік фактаў пераследу заняў бы не адну сотню старонак. Аднак найбольш часта “маланка праўладнага гневу” трапляла ў найвышэйшыя кропкі арганізацыі – яе кіраўніка Алеся Бяляцкага, сябраў рады арганізацыі і кіраўнікоў рэгіянальных філій.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2023 Тэгі: аналітыка, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Павел Сапелка 24 і 25 красавіка 2023 года праходзіць канферэнцыя АБСЕ "Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ". На трэцім пасяджэнні абмяркоўваліся захады, якія могуць прыняць дзяржавы для прадухілення грубых парушэнняў міжнароднага права праў чалавека (у тым ліку падчас крызісаў, палітычнай нестабільнасці і надзвычайных становішчаў у краіне), даступныя сродкі прававой абароны і роля, якую нацыянальныя ўстановы, міжнародныя арганізацыі і грамадзянская супольнасць могуць граць у рэагаванні на грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека падчас крызісу. На гэтым пасяджэнні выступіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка. Прыводзім яго выступ цалкам.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гродзенскім абласным судзе з 27 лютага ў закрытым рэжыме разглядалі крымінальную справу супраць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага. Яму інкрымінавалі арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Па інфармацыя праваабаронцаў, 22 сакавіка мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных Да праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся былы вязень следчага ізалятара № 1, які стаў сведкам узмоцненай праверкі на "Валадарцы" ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці, якая суправаджалася жорсткімі ператрусамі ў камерах і збіццём зняволеных. Гэта падцвердзіў яшчэ адзін былы вязень. Адбылося гэта напачатку сакавіка гэтага года. Раней такая практыка не выкарыстоўвалася ў СІЗА-1. Публікуем, што вядома пра гэта.