09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Хоцімскага раёна 2 траўня асудзілі Аляксандру Хомчанка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хоцімскі райвыканкам

Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы “Аднакласнікі” абразлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы. Публікацыя змяшчала выяву надмагільнай пліты з фотаздымкам Лукашэнкі і негатыўны тэкст пад ёй. Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паствіла пад ім адзнаку “Клас” і рэпоснула на сваю старонку.

khocimsk_suddzja_parfjanenka-alesja.jpg
Суддзя суда Хоцімскага раёна Алеся Парфяненка, якая асудзіла Аляксандру Хомчанку

Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым.

Аляксандра мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, беспрацоўная.

Крыніца: Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільнай пліты Лукашэнкі