08.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 ліпеня пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Аляксаандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

07.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-7 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.08.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

06.08.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, салідарнасць, гісторыі вязняў Асобы: Леанід Судаленка Праваабаронца ПЦ "Вясна" і былы палітзняволены Леанід Судаленка распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная. "Вясна" прыводзіць словы Леаніда ў якасці маналогу.

05.08.2023 Тэгі: правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны, вайна ва Украіне Напрыканцы ліпеня дэлегацыя прадстаўнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі з адвакацыйным візітам наведала ЗША. Гэта быў першы іх сумесны візіт у ЗША. Падчас яго Аляксандра Матвійчук з "Цэнтра грамадзянскіх свабод" Украіны, Аляксандр Чаркасаў з расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і Канстанцін Старадубец з Праваабарончага цэнтра "Вясна", які прадстаўляў палітзняволенага лаўрэата і старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага, сустрэліся з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў. Канстанцін падзяліўся з намі ўражаннямі і вынікамі візіту, а таксама распавёў пра важнасць адвакацыі беларускага пытання на міжнародным узроўні.

04.08.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў беларускай улады і вайны ва Украіне. Па ўсёй краіне сілавікі кожны дзень затрымліваюць людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У ліпені праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 350 выпадкаў пераследу паводле адміністрацых справаў. Амаль трэць рэпрэсаваных — жанчыны. У судах разглядзелі мінімум 260 палітычна матываваных справаў, з якіх было прызначана не менш за 55 арыштаў і 34 штрафы. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў ліпені.

04.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, праваабаронцы, ціск, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, справа Вясны Улады пераследавалі дзейнасць праваабарончага цэнтру "Вясна" цягам шмат гадоў. Вобшукі, затрыманні, пазбаўленне рэгістрацыі – далёка не поўны пералік рэпрэсіўных дзеянняў, якія дзяржава прадпрымала ў дачыненні да сяброў і сябровак арганізацыі. Таму сёння, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, мы ўзгадваем два чорныя дні ў гісторыі "Вясны": 16 лютага і 14 ліпеня 2021 году, калі па ўсёй краіне адбыўся адначасовы разгром шэрагу недзяржаўных арганізацый і рэдакцый СМІ. Закранула гэта і вясноўцаў і вясновак – праз іх гісторыі мы паказваем, як гэта было.

04.08.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, відэа, салідарнасць, справа Вясны Сёння адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны ў межах крымінальнай справы старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Праз дзесяць гадоў яго зноў затрымалі за праваабарончую дзейнасць і асудзілі па надуманных абвінавачваннях. Гэтая сітуацыя яскрава паказвае, што палітыка рэжыма Лукашэнкі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці Беларусі адбывалася на працягу ўсяго яго існавання, а ў апошнія гады сітуацыя стала катастрафічнай. Цяпер за кратамі за сваю дзейнасць утрымліваюцца пяць праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны", дзясяткі грамадскіх і прафсаюзных актывістаў, больш за 850 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі.

03.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Камянецкага раёна 1 жніўня асудзіў двух палітзняволеных да пазбаўлення волі за тры сарваных сцяга. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) 18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову, які адбыў тэрмін цалкам па іншай крымінальнай справе, — два з паловай гады. Такі прысуд вынесла Галіна Прыхожка, піша "Берасцейская Вясна".

03.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.