19.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Злева — спісы ў 2023 годзе, справа — у 2019 годзе MAYDAY паведамляе, што ў спісах абласных і акруговых выбарчых камісій па выбарах у Парламент цалкам адсутнічаюць імёны і прозвішчы сябраў камісій.

Зроблена гэта нібыта з мэтай "засцерагчы" сябраў камісіі. 

MAYDAY адзначае, што акруговыя выбаркамы адыгрываюць шмат у чым вызначальную ролю ў электаральным працэсе – ад прыняцця рашэння аб рэгістрацыі (ці не рэгістрацыі) кандыдатаў у дэпутаты, да прыняцця рашэнняў аб акрэдытацыі назіральнікаў у рамках акругі.

Крыніца: На Магілёўшчыне таксама не паведамляюць імёны сябраў выбарчых камісій