- Катэгорыя: Вясна
Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў Мінску, затрыманыя палітык Павел Севярынец, які выступаў на мітынгу і ачольваў калону дэманстрантаў, а таксама актывіст Максім Вінярскі.
- Катэгорыя: Вясна
Ян Міхалькоў, які, як і бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, ужо на волі.
- Катэгорыя: Вясна
Журналісткі Марына Драбышэўская і Ларыса Шчыракова, якія супрацоўнічаюць з Белсатам, былі затрыманыя ў Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу 1 траўня. Падставы затрымання ім не тлумачылі.
- Катэгорыя: Вясна
У Берасьці 1 траўня ўсіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы, затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь», яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы, дзе анансавалася акцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу, сабраліся журналісты, АМАП, людзі ў цывільным, але зусім не шмат людзей.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста Рамана Мішчанку, які публічна заявіў аб правядзенні пратэстнай акцыі 1 траўня, пасля затрымання дзень пратрымалі ў Ленінскім РАУС, парэкамендаваўшы ўстрымацца ад любых мітынгаў.
- Катэгорыя: Вясна
Міліцыя нейтралізавала магілёўскіх кіраўнікоў партыі левых «Справядлівы свет» за тое, што ў іх у торбах былі незабароненыя законам інфармацыйныя бюлетэні, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце. Заяўніком выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук.
- Катэгорыя: Вясна
Як мінімум двое актывістаў затрыманыя ў Слоніме, дзе на 1 траўня планавалася акцыя супраць дэкрэта №3.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі напярэдадні першамайскай акцыі адбыліся затрыманні шэрагу актывістаў і журналістаў, якія пераследваліся за сваю актыўнасць падчас лютаўскіх і сакавіцкіх пратэстаў, якія ў гэтым абласным цэнтры адзначаліся шматлюднасцю.