- Катэгорыя: Вясна
На 25 красавіка ПЦ “Вясна” мае пацверджанне наконт 16 фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія дадаткова абвінавачваюцца па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.
- Катэгорыя: Вясна
У сумесным адкрытым лісце на адрас уладаў Бахрэйна праваабарончыя арганізацыі выказваюць сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пагаршэннем стану здароўя бахрэйнскіх праваабаронцаў Набіла Раджаба і Абдулхадзі аль-Хаваджы, якія адвольна ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах у месцах зняволення і пазбаўлены доступу да належнай медыцынскай дапамогі.
- Катэгорыя: Вясна
Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаны ў спіс абмежавальных захадаў Еўрасаюза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, працягваюць выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
- Катэгорыя: Вясна
Працэс над аператарам Белсата Алесем Любенчуком, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі, распачаўся ў Першамайскім судзе Мінска. Разглядае справу неаднаразова заўважаны ў палітычных працэсах суддзя Юрый Гарбатоўскі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Павел Кірлік, якога двое сутак збівалі і катавалі ў ГАМ №1 Маскоўскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну — па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Гомеля 19 красавіка аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Вользе Саламатавай так і не ўдалося даведацца, які дзяржаўны орган і на які перыяд увёў забарону: з Беларусі не прыйшло адказу па сутнасці ні на адну яе скаргу ці запыт. Нягледзячы на гэта, эксперт Хельсінкскага Фонду па правах чалавека (Варшава) працягвала працу па Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат, які адбыўся 25 лютага.