- Катэгорыя: Вясна
Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску ў дачыненні да двух службовых асоб прафсаюза РЭП – старшыні арганізацыі Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу РБ.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў. У 2011 годзе аналагічная гісторыя здарылася з самім Бяляцкім, ён быў асуджаны на 4 з паловай гады за нясплату падаткаў, піша "Наша Ніва".
- Катэгорыя: Вясна
“Баранавіцкі актывіст “Руху за Свабоду” Юры Казакевіч 1 жніўня звярнуўся ў КПЧ са скаргай-паведамленнем на незаконныя дзеянні Свіслачскай міліцыі. Яе супрацоўнікі прыцягнулі актывіста да адміністратыўнай адказнасці па ч.1 арт. 23.34 КаАП за тое, што ён, разам са сваімі сябрамі 30 кастрычніка 2016 года на тэрыторыі горада Свіслач і ў вёсцы Якушоўка Свіслачскага раёна ўдзельнічаў у акцыі памяці паўстанцаў 1863 года”, - расказаў “Брэсцкай вясне” праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша.
- Катэгорыя: Вясна
Расейскаму актывісту партыі «Яблоко» з Цвярской вобласці Уладзіміру Ягораву, які прасіў палітычнага прытулку ва Украіне, потым быў вывезены з краіны невядомымі, а потым затрыманы ў сталіцы Беларусі, суд Кастрычніцкага раёнаМенска даў 2 сутак арышту «за нецэнзурную лаянку».
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавёў сайту palitviazni.info пра рэпрэсіўныя хвалі ў Беларусі, справу “Белага Легіёна” і беларускіх палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.
- Катэгорыя: Вясна
Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў, які спрабаваў схавацца ад перасьледу на тэрыторыі Беларусі, зьнік 29 ліпеня, і дагэтуль ягонае месцазнаходжаньне невядомае. Пра факт знікнення апазіцыянера паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
У сакавіку 2017 года супраць аднаго з лідэраў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», прадпрымальніка з Полацка Генадзя Бердзянёва была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Справа ўзбуджаная па заяве іншага прадпрымальніка - Сяргея Кавалёва з Наваполацку, з якім Генадзь вёў перапіску ў каментарах у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
- Катэгорыя: Вясна
Пасля двух месяцаў абскарджвання судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў звярнуўся ў Вярхоўны суд. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".