Мікалай Статкевіч. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Пракуратура Дзяржынскага раёна разглядзела зварот Сяргея Ткачэнкі, ў якім ён хадайнічаў пра адмену пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення яму цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі РАУС пры затрыманні 9 траўня 2017 года.

Як паведамляе Радыё "Свабода", Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.

На прыканцы чэрвеня актывіст “Маладога фронта” Арцём Леўчанка накіраваў заяву ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі аб кампенсацыі шкоды за ўтрыманне яго пад вартай.

Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак. Як стала вядома ПЦ "Вясна", 10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Па прававую дапамогу ў ПЦ "Вясна" звярнуўся Максім Булкін, які разам з жонкай быў незаконна затрыманы 25 сакавіка 2017 года і адпушчаны з РУУС без складання якіх-небудзь працэсуальных дакументаў.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску прыняло да вытворчасці справу аб нявыплаце падаткаў кіраўніцтвам прафсаюзу РЭП, паведаміла прэс-служба СК. Галоўны бухгалтар прафсаюза Ігар Комлік па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Другім падазраваным стаў кіраўнік арганізацыі Генадзь Фядыніч. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by Гомельскі грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Пяшко правёў 9 жніўня ў цэнтры горада акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.