- Катэгорыя: Вясна
Cуддзя Лоеўскага раённага суду Іван Цалкоў 23 жніўня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Як паведамляе "Гомельская Вясна", такое рашэнне было прынята, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак.
- Катэгорыя: Вясна
У Базар-Каргонскім судзе Джалалабадскай вобласці Кыргызстана павінна было адбыцца судовае слуханне па пазове адваката вязня сумлення Азімжана Аскарава, які патрабуе прызнаць незаконным арышт, накладзены на дом праваабаронцы раённай пракуратурай.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч папракае намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргея Волкава у ігнараванні рашэння суда, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Літаральна ўчора праваабаронцы паведамілі аб тым, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі звярнулася за тлумачэннямі ў суд Заводскага раёна Мінска наконт выканання судовага рашэння па пытанні аб кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды ў справе сям’і Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1. Прычынай для звароту паслужыла тая акалічнасць, што міністэрства не атрымлівае адпаведнага бюджэтнага фінансавання. А сума - немалая.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко будуць судзіць за правядзенне ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Адпаведны пратакол, як паведаміў Пяшко, у дачыненні да яго склалі 18 жніўня ў аддзяленні міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля, куды яго напярэдадні выклікалі па тэлефоне.
- Катэгорыя: Вясна
Рэгіянальны прадстаўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяргей Гоўша не змог заключыць дамову з жыллёва-эксплуатацыйным упраўленнем у Баранавічах па прычыне адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскія актывісты прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) паскардзіліся на фактычную немагчымасць правесці акцыі салідарнасці са сваімі калегамі.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля трох сутак арышту на волю выйшаў актывіст Станіслаў Паўлінковіч, сябра аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная грамада). Па словах актывіста, у следства адпалі падставы далейшага яго ўтрымання пад вартай. На дадзены момант ён з’яўляецца падазраваным.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговую скаргу ў пракуратуру на пастанову следчага аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы накіраваў з дапамогай праваабаронцаў мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада. Больш за год цягнецца разбіральніцтва па яго незаконным збіцці пры жорскім затрыманні, якое адбылося ў яго кватэры раніцай 4 жніўня 2016 года.