Як паведамляе Радыё "Свабода", Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.

Аказалася, што судовае паседжанне па справе Пальчыса адбылося яшчэ 2 траўня. Яго судзілі за выступ на мітынгу ў абарону Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка. Штраф склаў 20 базавых велічынь. Але ні папяровага, ні смс-паведамленьня пра гэта ён не атрымліваў.

Як паведаміў Эдуард Пальчыс Свабодзе, 11 жніўня — апошні дзень, калі можна заплаціць штраф без налічэння працэнтаў за пратэрміноўку.

«Давядзецца заплаціць. Але абурае, што не было ніякіх паведамленняў ні пра суд, ні пра штраф. Калі б мяне цяпер не было ў горадзе, то пачалося б налічэнне працэнтаў за пратэрміноўку», — сказаў Пальчыс.

Крыніца: Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 BYN за мітынг у Курапатах