- Катэгорыя: Вясна
7 снежня прадпрымальнік з Полацка Генадзь Бердзянёў атрымаў па пошце рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Мінска, згодна з якім ён прызнаны вінаватым у парушэнні устаноўленнага парадку правядзення массавых мерапрыемстваў і прыцягнуты да адказнасці па артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за удзел у акцыі пратэста 21 кастрычніка у Мінску. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла актывісту штраф у памеры 25 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.
- Катэгорыя: Вясна
8 снежня ў мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” беларуская праваабарончая супольнасць урачыста ўзнагародзіла лаўрэатаў дзевятай Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў 2017 года ў трох намінацыях – “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
- Катэгорыя: Вясна
Дагэтуль на беларуска-украінскай мяжы ў пункце пропуску Новая Гута трымаюць грамадзкага актывіста з Рэчыцы Ігара Міхалеўскага.
- Катэгорыя: Вясна
7 снежня ў “Кнігарні Ў” заснавальнікі прэміі Беларускі Пэн-цэнтр і Радыя Свабода назвалі пераможцаў 2017 года. Па словах дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука на конкурс было прадстаўлена больш за дзесятак твораў, аднак далёка не ўсе яны будуць узнагароджаныя і нават згаданыя.
- Катэгорыя: Вясна
Падчас падрыхтоўкі скаргі у Генеральную пракуратуру па пытанні неабходнасці зменаў у рашэнні выканкамаў рэгіянальных гарадоў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў стала вядома, што Наваполацкі гарвыканкам усё ж унёс змены сваім Рашэнне "Аб некаторых пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Наваполацку і вызначэння аплаты расходаў па іх правядзенню".
- Катэгорыя: Вясна
14 снежня стартуе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Watch Docs Belarus ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека запатрабаваў ад Беларусі не высылаць іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, якому на радзіме пагражаюць катаванні і смяротнае пакаранне па выніках суда, пішуць naviny.by.
- Катэгорыя: Вясна
Нечаканы прававы абсурд выявіла справа Крэмянецкага, які намагаецца спагнаць маральную кампенсацыю з Камітэта дзяржаўнай бяспекі за свой арышт і ўтрыманне пад вартаю ў СІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 5 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле абвінавачання сацыяльнага актывіста Іллі Сянько ў публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі (арт. 17.10 КаАП).