- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё "Свабода", Зьмітру Лупачу прысуджаны штраф памерам 920 рублёў (40 базавых велічыняў), Тацяне Смоткінай — памерам 575 рублёў (25 базавых велічыняў).
- Катэгорыя: Вясна
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі апублікавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2017 год.
- Катэгорыя: Вясна
Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся з заявай у мясцовы райвыканкам, пад якой падпісаліся 36 чалавек. Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, яны просяць пашырыць месцы для масавых мерапрыемстваў або зняць наогул абмежаванні і дазволіць праводзіць там, дзе не забаронена законам, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансер з Глыбокага Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, судовае паседжанне пройдзе 27 снежня а 10-й гадзіне.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты заклікаюць далучыцца да святочнай акцыі салідарнасці і даслаць віншаванні палітвязню Змітру Паліенку.
- Катэгорыя: Вясна
Скарга актывіста Рыгора Грыка, накіраваная ў Баранавіцкую пракуратуру з нагоды яго адвольнага затрымання, у выніку апынулася ў таго ж органа, які і здзейсніў парушэнне закона.
- Катэгорыя: Вясна
21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў. 20 снежня ў судзе Сяргей Шыптэнка працягнуў даваць паказанні. Ён паведаміў, што не парушаў законаў Расійскай Федэрацыі і запытваецца, на падставе якіх законаў беларускія эксперты робяць высновы пра парушэнні. Лічыць, што патрэбнай экспертызы не праводзілася, а ўсё абвінавачанне без падцвяржаемых фактаў.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі Васіль Коўтун распавёў ПЦ "Вясна" аб тым, як адбывалася судовае слуханне па скарзе на забарону пікету на плошчы Свабоды ў Мінску, арганізатары якога хацелі выступіць супраць парушэння правоў грамадзян на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў. Судовае слуханне, якое праходзіла 15 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Паліны Анціпчук, завяршылася прадказальнай адмовай у задавальненні скаргі.