Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі выступае з наступнай заявай са згоды кіраўнікоў дыпламатычных місій краін ЕС у Беларусі.
Нядаўна мы даведаліся пра чарговы смяротны прысуд, той, што быў вынесены Віцебскім абласным судом 22 верасня 2017 года Віктару Лётаву. Еўрапейскі саюз прынцыпова выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ў любы час і ў любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё і з'яўляецца самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем.
Такім чынам, мы заклікаем беларускія ўлады замяніць вынесеныя смяротныя прысуды і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.
Крыніца: Заява Прадстаўніцтва ЕС у сувязі са смяротным прысудам, вынесеным у Беларусі