22 лютага пасля трох гадоў высылкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова ўехала ў Беларусь. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэсбуку кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі:
22 лютага. Каменны Лог. Алена Танкачова — першыя хвіліны ў Беларусі!
Нагадаем, 5 лістапада 2014 года Першамайскі РУУС Мінска прадпісаў Алене Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь, забараніўшы ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады.
Алена Танкачова з'яўляецца грамадзянскай Расіі, але пражывала ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і да высылкі - пастаянную працу. На працягу 20 гадоў яна і узначальваемы ёй Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека. Падставай для рашэння ўладаў сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.
Алена Танкачова звязвала дэпартацыю са сваёй праваабарончай дзейнасцю. Яна аплаціла ўсе штрафы і тройчы падавала заявы ў МУС на датэрміновае вяртанне, але кожны раз ёй адмаўлялі. Праваабрончая супольнасць звярталася да міністраў замежных і ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і Ігара Шуневіча з патрабаваннем дазволіць Алене Танкачовай неадкладна вярнуцца ў Беларусь і выключыць яе са спіса асоб, уезд якім у краіну забаронены.